Сяргей Пятровіч Папкоў
Сяргей Папкоў | |
дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня | |
---|---|
1990 — 9 студзеня 1996 году | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 лютага 1940 (84 гады) |
Партыя: | КХП-БНФ |
Адукацыя: |
Сяргéй Пятрóвіч Папкóў (13 лютага 1940, г. Новая-Ляля, Сьвярдлоўская вобласьць) — беларускі палітык, і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня. Сябра Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацькі ў пачатку 1930-х гадоў мінулага стагодзьдзя былі рэпрэсаваныя бальшавікамі і высланыя ў Расею. Маці, Марыя Якаўлеўна, разам са сваімі бацькамі была высланая з Чэрвеньскага раёну Менскай вобласьці ў Комі-Пермяцкую акругу. Бацька, Пётра Сафонавіч, быў высланы з Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці ў гэтыя ж ссыльныя мясцовасьці. Быў вялікі падарунак лёсу ў тым, што ў 1947 годзе бацька атрымаў вольную і, не губляючы часу, вярнуўся разам зь сям’ёй на сваю Радзіму. Дзякуючы гэтаму Сяргей Папкоў зь першай па дзясятую клясу жыў у беларускім асяродку і вучыўся ў беларускай школе. Гэта стала грунтам для выбару жыцьцёвай і палітычнай пазыцыі ўжо ў сталыя гады.
Скончыў у 1964 годзе Днепрапятроўскі дзяржаўны ўнівэрсітэт па спэцыяльнасьці сыстэмы кіраваньня бесьпілётных лятальных апаратаў. У Менску жыве з 1966 году. Асноўная працоўная дзейнасьць праходзіла ў Навукова-дасьледчым інстытуце па вылічальнай тэхніцы (1966—1971 г.г.) і ў Навукова-вытворчым аб’яднаньні «Інтэграл» (1972—1993 г.г.) на інжынэрных пасадах. Кірунак дзейнасьці — распрацоўшчык вылічальных машынаў і сыстэмаў[1].
Палітычнай дзейнасьцю займаецца з 1987 году. У Беларускім Народным Фронце «Адраджэньне» з 1990 году. Займаецца сыстэмным аналізам палітычных, сацыяльных і эканамічных працэсаў. Удзельнічаў у распрацоўцы эканамічнай праграмы Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».
З 1990 па 9-га студзеня 1996 году — дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, ад Кастрычніцкай выбарчай акругі № 21 г. Менску. Удзельнічаў у распрацоўцы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, у галадоўцы дэпутатаў апазыцыі 11-12 красавіка 1995 году супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, скасаваньня статусу беларускай мовы як адзіна дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.
Намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ПАПКОЎ СЯРГЕЙ ПЯТРОВІЧ, Сайт партыі КХП-БНФ