Перайсьці да зьместу

Сяргей Баркоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Сяргей Баркоўскі
Дата нараджэньня 14 сьнежня 1963(1963-12-14)[1] (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінаактор
Узнагароды
мэдаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі
IMDb ID nm0055112
Сайт sbarkovskiy.ucoz.ru

Сяргей Баркоўскі (14 сьнежня 1963, Алма-Ата, КССР, СССР) — актор, заслужаны артыст Расеі (2005).

У 1966 г. разам з бацькамі пераяжджае ў г. Мікалаеў ва УССР. Па заканчэньні школы паступіў на аддзяленьне навуковага камунізму філязофскага факультэту Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў з адзнакай і каля году выкладаў філязофію ў Ленінградзкім вышэйшым інжынэрскім марскім вучылішчы імя адмірала С. В. Макарава, рыхтуючыся да паступленьня ў асьпірантуру, а таксама, паралельна з выкладчыцкай дзейнасьцю займаўся ў паўпрафэсійнай студыі, якую вёў Вадзім Голікаў, кіраўнік тэатру Камэдыі. А калі Голікаў стаў набіраць курс у Ленінградзкі дзяржаўны інстытут тэатру, музыкі і кінэматаграфіі, Сяргей Баркоўскі пайшоў да яго вучыцца. Правучыўшыся паўтара году ў Голікава, Баркоўскі перайшоў на курс М. Сулімава. ЛДІТМіК скончыў у 1992 г. з двума чырвонымі дыплёмамі — акторскім і рэжысэрскім, і ў тым жа годзе ён быў прыняты ў трупу Моладзевага тэатру на Фантанцы. Разам са сваім аднакурсьнікам Сяргеем Ягоравым яны напісалі п’есу-фантазію на тэму ўсходніх казак, якая звалася «Каліф-бусел» і езьдзілі з гэтай казкай па дзіцячых садках і школах. Зь цягам часу актор зрабіўся незвычайна папулярны ў піцерскіх тэатралаў. Дыяпазон роляў, даступных артысту, незвычайна шырокі. Адначасова з працай у Моладзевым тэатры Баркоўскі выступае на сцэнах іншых тэатраў ды здымаецца ў кіно. За свае працы Сяргей Баркоўскі неаднаразова ўзнагароджваўся прэстыжнымі тэатральнымі прэміямі, сярод якіх Прэмія імя Смактуноўскага за выкананьне ролі Карла ў спэктаклі Моладзевага тэатру на Фантанцы «Жаўрук».


  1. ^ Sergej Barkovskij // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.