Сялява (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Возера
Сялява
Панарама Сялявы
Возера Сялява
Краіна Беларусь
Плошча 15 км²
Плошча вадазбору 320 км²
Максымальная глыбіня 17,6 м
Сярэдняя глыбіня 6,3 м
Найбольшая даўжыня 14,4 км
Найбольшая шырыня 2,5 км
Даўжыня берагавой лініі 44,3 км
Аб’ём вады 94,8 млн м³
Каардынаты 54°33′ пн. ш. 29°9′ у. д. / 54.55° пн. ш. 29.15° у. д. / 54.55; 29.15Каардынаты: 54°33′ пн. ш. 29°9′ у. д. / 54.55° пн. ш. 29.15° у. д. / 54.55; 29.15
Месцазнаходжаньне Сялявы
Сялява
Сялява
Сялява

Сяля́ва — возера ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад г. п. Крупкі.

Уваходзіць у водную сыстэму рэчкі Лукомкі (басэйн Дзьвіны), уяўляе сабою азёрнае вадасховішча, утворанае на месцы азёраў Сялява і Рабца. У возера ўпадаюць рэкі Высокая і Ракітаўка, на поўначы злучанае шырокай пратокай з возерам Абіда.

У цяперашні час агульная плошча воднага люстэрка складае 1500 га (324 км²). Даўжыня возера з поўначы на поўдзень дасягае 14,4 км. Даўжыня берагавой лініі 44,3 км. Найвялікшая шырыня ў паўночнай частцы складае 2,5 км, сярэдняя 1,04 км. Возера належыць да вадаёмаў сярэдняй глыбіні: максымальная глыбіня дасягае 17,6 м. Аб’ём вады 94,8 млн м³.

У цэнтральнай частцы вадаёма знаходзяцца тры выспы, найбуйнейшая зь іх мае плошчу каля 200 га і аддзелены ад сушы пратокай шырынёй 100—120 м, глыбінёй 2,2 м.

Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м (на поўначы 3—5 м), пераважна парослыя хмызьняком, часткова — лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, на поўдні зьліваюцца са схіламі. Уздоўж берагоў вузкая перарывістая паласа з асоту, чароту, трысьнягу, хвашчу. Дно да глыбіні 4—6 м, месцамі да 10 м пясковае, ніжэй высланае бузамі. Зарастае слаба.

У выніку будаўніцтва на рацэ Югна Сяляўскай ГЭС узровень возера падняты.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Озера Белоруссии. О.Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988. — 216 с.