Сядзіба Федаровічаў (Шаркоўшчына)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзіба Федаровічаў
| |
Сядзіба Федаровічаў
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Шаркоўшчына |
Каардынаты | 55°21′16″ пн. ш. 27°26′43″ у. д. / 55.35444° пн. ш. 27.44528° у. д.Каардынаты: 55°21′16″ пн. ш. 27°26′43″ у. д. / 55.35444° пн. ш. 27.44528° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Дата заснаваньня | пачатак ХХ ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Стан | захавалася |
Сядзіба Федаровічаў |
Сядзі́ба Федаровічаў — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Шаркоўшчыне. Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне мястэчка, у парку на беразе ракі Дзісны[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную сядзібу Федаровічаў у Шаркоўшчыне збудавалі ў пачатку XX ст. Да 2012 году ў будынку разьмяшчаўся тэрапэўтычны аддзел раённай лякарні.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 1-павярховы аб’ём пад пакатым вальмавым дахам. На галоўным фасадзе асымэтрычна разьмяшчаецца 4-калённы портык з трыкутным франтонам, на дваровым — выступае пяцігранны эркер. Плястыку фасаду ўзбагачаюць нішы, ліштвы прастакутных аконных праёмаў, прафіляваны антаблемэнт.
У інтэр’еры часткова захаваліся ляпныя разэткі і карнізы[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Энгельса, 80
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Менск, 1985. С. 455—456.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. — 496 с.: іл.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шаркаўшчынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 509 с. ISBN 985-6302-63-3.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000827 |