Перайсьці да зьместу

Сэрбская аўтаномная вобласьць Басьнійская Краіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэрбская аўтаномная вобласьць Басьнійская Краіна
Srpska autonomna oblast Bosanska Krajina
Српска аутономна област Босанска Крајина

1991—1992
Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай Герб Рэспублікі Сэрбскай
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Сэрбскай
Афіцыйная мова Сэрбская
Сталіца Баня-Лука
Цяпер зьяўляецца часткай Босьнія і Герцагавіна

Сэрбская аўтаномная вобласьць Басьнійская Краіна, САВ Басьнійськая Краіна (па-сэрбску: Српска аутономна област Босанска Крајина) — аўтаномная вобласьць была разьмешчаная ў ґеаґрафічным рэґіёне Басьнійская Краіна. Сталіця — Баня-Лука. Рэґіён быў у далейшым уключаны ў Рэспубліку Сэрбскую.

САВ Басьнійская Краіна ўзьнікла восеньню 1991, у рамках падрыхтоўкі да незалежнасьці Босьніі, кшталту Славеніі й Харватыі. Мэта палягала ў раёнах, дзе сэрбы складалі большасьць або значную частку насельніцтва не дапусьціць такое незалежнасьці. Сэрбы для гэтага стварылі тры сэрбскіх аўтаномных раёны й адзін сэрбскі аўтаномны рэґіён (САВ Басьнійская Краіна).

САВ Басьнійская Краіна была створаная з Асацыяцыі муніцыпалітэтаў Басьнійскае Краіны за тым выключэньнем, што аб’яднаньне не ўключала рэґіён Чазінская Краіна або муніцыпалітэт Прыедара. Іншыя падобныя дзеяньні былі праведзеныя і ў іншых асацыяцыя муніцыпалітэтаў ў Босьніі.

16 верасьня 1991 Асацыяцыі муніцыпалітэтаў Басьнійская Краіна была ператвораная ў аўтаномную вобласьць Краіна (ААК), якая ўключала наступныя муніцыпалітэты: Баня-Лука, БіхачРіпач, Басанская-Дубіца, Басанская-Градышка, Басанская-Крупа, Басанская-Нова, Басанская-Пятровац, Чэлінац, Доні-Вакуф, Ключ, Катор-Варош, Прыедор, Прнявор, Санскі Мост, Шыпова і Тэсьліч. Незалежная Асамблея сэрбскага народу ў Босьніі ды Герцагавіны была створаная 24 кастрычніка 1991, пераважала Сэрбская дэмакратычная партыя (СДП).9 студзеня 1992, Асамблея прыняла дэклярацыю аб абвяшчэньне Рэспублікі Сэрбскай Босьніі ды Герцагавіны.

У адрозьненьне ад іншых САВ ў Босьніі, якія былі створаныя ўлетку й восеньню, САВ Басьнійская Краіна была афіцыйна абвешчаная 25 красавіка 1991, але пад назваю АРК (аўтаномны рэґіён Краіна — маючы на ўвазе Басьнійскую Краіну). Былі спробы ўлетку 1991 аб’яднаць яго з САВ Краіна. 12 верасьня назва была афіцыйна зьмененая на САО Басьнійськая Краіна.