Сэльфос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэльфос
Selfoss
Плошча: 2 км²
Насельніцтва: 6253 (2007)
Геаграфічныя каардынаты: 63°55′59″ пн. ш. 20°59′49″ з. д. / 63.93306° пн. ш. 20.99694° з. д. / 63.93306; -20.99694Каардынаты: 63°55′59″ пн. ш. 20°59′49″ з. д. / 63.93306° пн. ш. 20.99694° з. д. / 63.93306; -20.99694
Сэльфос на мапе Ісьляндыі
Сэльфос
Сэльфос
Сэльфос
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Сэльфос (па-ісьляндзку: Selfoss) — горад у Ісьляндыі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад Сэльфос знаходзіцца ў паўднёвай частцы Ісьляндыі, непадалёк ад узьбярэжжа Атлянтычнага акіяну, у абшчыне Арборг рэгіёну Судурлянд. Найбольш буйны горад як абшчыны Арборг, так і ўсёй Паўднёвай Ісьляндыі. Ляжыць на рацэ Ёльфуса, на кальцавой аўтатрасе № 1, што злучае сталіцу краіны Рэйк'явік з усходнімі рэгіёнамі Ісьляндыі, паміж гарадкамі Квэрагердзі і Хэла. Насельніцтва горада складае 6253 чалавек (на 2007 год).

У сьнежні 2008 году на сэльфоскіх могілках быў пахаваны чэмпіён сьвету па шахматах Бобі Фішэр.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэльфоссховішча мультымэдыйных матэрыялаў