Перайсьці да зьместу

Сьцяпан Шчыпачоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяпан Шчыпачоў
рас. Степан Петрович Щипачёв
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 студзеня 1899 (26 сьнежня 1898)
в. Шчыпачы, Камышлоўскі павет, Пермская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 1 студзеня 1980
Масква, СССР
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр вершы, аповесьці
Мова расейская мова
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі мэдаль „За абарону Масквы“ мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія

Сьцяпан Шчыпачоў (па-расейску: Степан Петрович Щипачёв; 7 студзеня 1899 (26 сьнежня 1898), в. Шчыпачы, Камышлоўскі павет, Пермская губэрня, Расейская імпэрыя — 1 студзеня 1980, Масква, СССР) — расейскі савецкі паэт, ляўрэат Сталінскіх прэміяў (1949, 1951).

Нарадзіўся 7 студзеня 1899 (26 сьнежня 1898) году ў в. Шчыпачы Камышлоўскага павету Пермскай губэрні.

Літаратурнай дзейнасьцю займаўся з 1919 году. Апублікаваў звыш 20 зборнікаў сваіх твораў. Шмат вершаў апублікавана ў пэрыядычным друку. Пісаў вершы пра каханьне, пра прыроду, аднак найбольш вядомы грамадзянскай лірыкай.

Памёр 1 студзеня 1980 году. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Зборнікі вершаў
  • «Па курганах стагодзьдзяў», 1923
  • «Адна шостая», 1931
  • «Франтавыя вершы», 1942
  • «Радкі каханьня», 1945
  • «Слаўная праца», 1947
  • «Вершы», 1948
  • «Далонь», 1964
  • «Таварышам па жыцьці», 1972
  • «Сінь Расеі», 1976
  • «Ля гарызонту», 1982
Паэмы
  • «Хатка ў Шушанскім», 1944 (пра Ўладзімера Леніна)
  • «Паўлік Марозаў», 1950
  • «12 месяцаў вакол Сонца», 1969
Аповесьць
  • «Бярозавы сок», 1956

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяпан Шчыпачоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў