Перайсьці да зьместу

Сьцяпан Тарабалка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяпан Тарабалка
9 студзеня 1993(1993-01-09)[1]13 сакавіка 2022(2022-03-13)[2] (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Званьне маёр
Узнагароды
ордэн „Залатая Зорка“

Сьцяпан Іванавіч Тарабалка (па-ўкраінску: Степан Іванович Тарабалка; 9 студзеня 1993, г. Каралёўка, Каламыйскі раён Івана-Франкоўская вобласьць — 13 сакавіка 2022, Жытомір, Украіна) — маёр Узброеных Сіл Украіны, які вызначыўся падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, удзельнік расейска-украінскай вайны, Герой Украіны з уганараваньнем ордэна «Залатая Зорка» (пасьмяротна).

Гібель Сцяпана Тарабалкі адразу зьвязвалі з верагоднай гібельлю легендарнага пілёта, якога ахрысьцілі «прывідам Кіева»[3]. Прадстаўнікі Офісу прэзыдэнта Ўкраіны і камандаваньне паветраных сіл УСУ назвалі гэтую інфармацыю не зусім адпаведнай рэчаіснасьці, сфармаваўшы ідэю калектыўнага вобраза лётчыка-героя[4][5]. 29 красавіка 2022 году журналістка «The Times» у сваім артыкуле назвала Сьцяпана Тарабалку «прывідам Кіева». Прэс-служба камандаваньня паветраных сіл абвергла інфармацыю, адзначыўшы, што «прывід Кіева — гэта супэргерой-лягенда, чыю постаць стварылі ўкраінцы»[6].

Нарадзіўся Сьцяпан Тарабалка 9 студзеня 1993 году у вёсцы Каралеўка Івана-Франкоўскай вобласьці[7]. Па ўспамінах маці Натальлі, яе сын з дзяцінства марыў стаць ваенным лётчыкам. Ён любіў назіраць за МіГамі, калі яны праляталі над іх домам, і літаральна мроіў небам. А яшчэ хлопцу падабалася сачыць за трэніроўкамі дэсантнікаў[6].

У 13-гадовым узросьце Сьцяпан Тарабалка паступіў у Прыкарпацкі вайскова-спартовы ліцэй, а пасьля паступіў у Харкаўскі нацыянальны ўнівэрсытэт паветраных сіл імя Івана Кажадуба, які пасьпяхова скончыў у 2014 годзе[4].

Быў лётчыкам-зьнішчальнікам самалёту МіГ-29[6][8].

13 сакавіка 2022 году загінуў у паветраным баі над Жытомірам з пераўзыходзячымі сіламі расейскіх войскаў[9][10].

Пахаваны 17 сакавіка 2022 у роднай вёсцы Каралеўка[11].

Міт аб «прывідзе Кіева»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гібель Сьцяпана Тарабалкі яшчэ напрыканцы сакавіка 2022 году зьвязвалі з верагоднай гібельлю легендарнага пілёту, якога ахрысьцілі «прывідам Кіеву»[3]. Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Аляксей Арастовіч і служба сувязяў з грамадзкасьцю камандаваньня паветраных сіл ВСУ заявілі, што гэтая інфармацыя зьяўляецца фэйкаваю і не адпавядае рэчаіснасьці[4][5]. Пазьней Арастовіч удакладніў, што вобраз «прывіда Кіеву» зьяўляецца зборным і азначае ўсіх пілётаў брыгады, у якой служыў Тарабалка.

29 красавіка 2022 году брытанскае выданьне «The Times» апублікавала матэрыял, у якім назвала ўкраінскага лётчыка Сьцяпана Тарабалку «прывідам Кіева». За першыя суткі вайны яму ўдалося зьнішчыць шэсьць варожых самалётаў: Су-27, МіГ-29, два самалёты Су-35 і два — Су-25. Пасьля украінскі ас на сваім МіГ-29 давёў колькасьць зьнішчаных самалётаў ресейцаў да 40[12].

У сваю чаргу, камандаваньне паветраных сіл УСУ упершыню афіцыйна заявіла, што «прывід Кіеву — гэта супэргерой-лягенда, чыю постаць стварылі ўкраінцы. Гэта хутчэй зборны вобраз пілётаў 40-й брыгады тактычнай авіяцыі паветраных сіл, якія абараняюць неба сталіцы, якія раптам зьяўляюцца там, дзе іх не чакаюць»[6][13].

  • званьня «Герой Украіны» з уганараваньнем ордэна «Залатая Зорка» (пасьмяротна) за асабістую мужнасьць і гераізм, праяўлены пры абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, адданасьць вайсковай прысязе[14].
  1. різні автори Велика українська енциклопедія (укр.)Київ: Енциклопедичне видавництво, 2016. — ISBN 978-617-7238-39-2
  2. https://www.lefigaro.fr/international/guerre-en-ukraine-le-fantome-de-kiev-serait-decede-en-mars-selon-des-informations-du-times-20220430
  3. 1 2 Привид Києва героїчно загинув у бою. Президент нагородив його посмертно (укр.). Порадниця (24 сакавіка 2022). Праверана 26 сакавіка 2022 г.
  4. 1 2 3 Дмитро Іванческул (25 сакавіка 2022) Арестович спростував фейк про загибель "Привида Києва": пішов у небо інший Герой України. Фото (укр.) obozrevatel.com Праверана 26 сакавіка 2022 г.
  5. 1 2 "Привид Києва" не загинув: військові розповіли про особистість героя (укр.). unian. Праверана 30 красавіка 2022 г.
  6. 1 2 3 4 Віолетта Кіртока (30 красавіка 2022) The Times опублікувала статтю про легендарного Привида Києва. Видання називає ним майора Степана Тарабалку, який загинув 13 березня у повітряному бою. ФОТО (укр.) Цензор.нет Праверана 1 мая 2022 г.
  7. Facebook
  8. Президент присвоїв загиблому льотчику з Прикарпаття звання Герой України
  9. Анастасія Олехнович (9 кастрычніка 2022) Герой України Степан Тарабалка знищував окупантів у повітрі, аби захистити людей на землі (укр.) Армія.inform Праверана 1 мая 2022 г.
  10. ГЕРОЇ НЕ ВМИРАЮТЬ — ГЕРОЇ СЕРЕД НАС!..
  11. Слово владики Василія Івасюка на похороні Степана Тарабалка
  12. Larissa Brown (29 красавіка 2022) Ghost of Kyiv is alive in all pilots fighting for Ukraine, says air force (анг.). The Times. Праверана 5 мая 2022 г.
  13. Повітряні сили ЗСУ: українські військові не вчаться за кордоном літати на F-16, а «привид Києва» – це легенда ФОТО (укр.). Радіо Свобода (30 красавіка 2022). Праверана 1 мая 2022 г.
  14. Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 19 березня 2022 году № 148/2022 «Про присвоєння звання Герой України»