Аляксей Арастовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Арастовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 жніўня 1975(1975-08-03) (48 гадоў)
Цытэліцкара, Сігнахскі раён, Грузінская ССР (сёньня Дэдопліс-Цкара, Дэдоплісцкарайскі муніцыпалітэт, Кахэці, Грузія)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Gold Play Button Silver Play Button
President's Award for Anti-Terrorist Operation Service Mark of Esteem Badge

Аляксе́й Мікала́евіч Арасто́віч (нар. 3 жніўня 1975, Грузія) — украінскі вайсковы экспэрт беларускага паходжаньня[1], вайсковы і палітычны аглядальнік, камэнтатар, актор. Дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся у Грузіі. Бацька этнічны беларус са Слуцку. Частку дзяцінства правёў у Беларусі[3]. У 1992 годзе скончыў школу № 178 у Кіеве. Паступіў на біялягічны факультэт унівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі. У 1993 годзе пачаў граць у сучасным Кіеўскім тэатры-студыі «Чорны квадрат», пакінуўшы навучаньне.

У мінулым кадравы афіцэр Узброеных сілаў Украіны, выведнік, капітан запасу. Службовая дзейнасьць была зьвязаная з распрацоўкамі ў галіне апэратыўнай псыхалёгіі, канфлікталёгіі і псыхалёгіі экстрэмальных сытуацый. Заснавальнік грамадзкай арганізацыі «Народны рэзэрвіст» па падрыхтоўцы добраахвотнікаў для войска, вайсковы экспэрт[4].

1 сьнежня 2020 году быў прызначаны дарадцам офісу прэзыдэнта Ўкраіны[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]