Сьцяг Гарадзенскай вобласьці
Сьцяг Гарадзенскай вобласьці | |
Гарадзенская вобласьць | |
Сьцяг Гарадзенскай вобласьці | |
Прапорцыі | 2:1[d] |
---|---|
Прыняты | 14 чэрвеня 2007 |
Сьцяг Гарадзе́нскай во́бласьці — афіцыйны сымбаль Гарадзенскае вобласьці.
Зацьверджаны 14 чэрвеня 2007 году ўказам прэзыдэнта Беларусі № 279 «Аб зацьвярджэньні афіцыйных геральдычных знакаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Гарадзенскай вобласьці».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распрацоўка галоўных знакаў вобласьці вялася камісіяй, якую ўзначальвала намесьнік старшыні аблвыканкама М. М. Бірукова. Пасьля разгляду некалькіх праектаў аўтарам гербу й сьцягу Гарадзенскай вобласьці стала рэгіянальны прадстаўнік грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз дызайнэраў» І. У. Процка. Прапанаваны ёй праект быў ухвалены чальцамі камісіі, прайшоў абавязковую геральдычную экспэртызу і быў рэкамэндаваны да зацьвярджэньня.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцяг Гарадзенскай вобласьці ўяўляе сабой прастакутнае чырвонае палотнішча з стасункам бакоў 1:2. У цэнтры асабовага боку палотнішча месьціцца выява гербу вобласьці без дубовых галінак і стужкі.
Вобласьці Беларусі: Сьцягі |
---|
Берасьцейская · Віцебская · Гарадзенская · Гомельская · Магілёўская · Менская |