Перайсьці да зьместу

Сьпіс палітычных партыяў Вялікабрытаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Палітычныя партыі Вялікабрытаніі:

Прадстаўлены у парляменце

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснавана ў 1834 годзе на базе партыі торы. Налічвае 150 тысячаў сябраў (2014 г.). Вышэйшы орган партыі — штогадовая канфэрэнцыя. Выдае штомесячны часопіс «Conservative News», часопіс «Politics Today».

Заснавана ў 1993 годзе на базе Саюзу Анты-фэдэралістаў. Налічвае каля 32 тысячаў сябраў (2016). Зьяўляецца самай вялікай партыяй, якая выступае за выхад з Эўразьвязу. Нягледзячы на вялікую падтрымку электарату (каля 4 млн), мае ўсяго аднаго прадстаўніка ў Палаце Абшчын з-за Сыстэмы адноснай большасьці.

Утворана ў студзені 1988 году ў выніку зьліцьця Лібэральнай партыі (заснавана ў 1877 годзе) і Сацыял-дэмакратычнай партыі (заснавана ў 1981 годзе). Да кастрычніка 1989 году называлася Сацыял-лібэральныя дэмакраты.

Заснавана ў 1900 годзе. З 1997 году знаходзіцца ва ўладзе. Выступае за стварэньне дынамічнай эканомікі, якая служыць інтарэсам грамадзтва, з моцнымі прыватным і дзяржаўнымі сэктарамі, за грамадзтва роўных магчымасьцяў, за дэмакратыю, якая гарантуе асноўныя грамадзянскія правы і за ахову навакольнага асяродзьдзя. Налічвае 405 тысячаў сябраў (1998), на правах калектыўнага сяброўства ў партыю ўваходзяць прафсаюзы і каапэратыўныя арганізацыі. Вышэйшы орган партыі — штогадовая канфэрэнцыя. Апэратыўнае кіраўніцтва ажыцьцяўляе Нацыянальны выканкам (25 чалавек).

Заснавана ў 1928 годзе. Налічвае звыш 20 тысячаў сябраў. Вышэйшы орган — Нацыянальная рада, засядаюць 4 разы ў год. Выступае за незалежнасьць Шатляндыі.

Заснавана ў 1925 годзен. Партыя валійскіх нацыяналістаў. Налічвае 10 тысячаў сябраў (1993). Выступае за самакіраваньне Валіі. Вышэйшы орган партыі — штогадовая канфэрэнцыя. Друкаваны орган — штомесячны часопіс «Welsh Nation» на ангельскай і валійскай мовах.

Заснавана ў 1905 годзе. Кіравала Паўночнай Ірляндыяй ў 1921-72 гг. Самая вялікая палітычная партыя ў Паўночнай Ірляндыі. Падтрымлівае аб’яднаньне Паўночнай Ірляндыі зь Вялікабрытаніяй.

Партыйнае прадстаўніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
партыя прадстаўніцтва камэнтары
Парлямэнт Вялікабрытаніі Парлямэнт Шатляндыі Нацыянальная асамблея Ўэйлза Асамблея Паўночнай Ірляндыі Эўрапейскі парлямэнт
Лейбарысты 230 23 29 N / A 20 Традыцыйна левая партыя (цяпер, хутчэй, бліжэй да цэнтру); у хаўрусе з прафзьвязамі; у цяперашні час падтрымлівае свабодны рынак, адышоўшы ад старой сацыялістычнай плятформы; падтрымлівае эўрапейскую інтэграцыю.
Кансэрватары 330 31 11 0 20 Правацэнтрысцкая ці правая; падтрымлівае палітыку свабоднага рынку; выступае супраць эўрапейскай інтэграцыі.
Лібэральныя дэмакраты 9 5 1 N / A 1 Традыцыйна цэнтрысцкая, зараз зрушылася ўлева.
Дэмакратычная юніянісцкая партыя 8 N / A N / A 28 1 Партыя за захаваньне Паўночнай Ірляндыі ў складзе Вялікабрытаніі.
Шатляндзкая нацыянальная партыя 54 [1] 63 N / A N / A 2 Левацэнтрысцкая партыя, якая выступае за незалежнасьць Шатляндыі.
Шын Фэйн 4 N / A N / A 27 1 [2] Партыя ірляндзкага рэспубліканства ў Паўночнай Ірляндыі, падтрымлівае дэмакратычны сацыялізм. Здабыла 5 месцаў на выбарах у Парлямэнт, але не прымае ўдзелу ў яго пасяджэньнях.
Плайд Камры — Партыя Ўэйлза 3 [1] N / A 11 N / A 1 Левацэнтрысцкая партыя, якая выступае за незалежнасьць Ўэйлза.
Сацыял-дэмакратычная і лейбарысцкая партыя 3 N / A N / A 12 0 Легальная нацыяналістычная ірляндзкая партыя ў Паўночнай Ірляндыі зь левацэнтрысцкай сацыял-дэмакратычнай арыентацыяй.
Ольстэрская юніянісцкая партыя 2 N / A N / A 10 1 Юніянісцкі партыя Паўночнай Ірляндыі, іншая палітычная сіла, якая выступае за добрыя адносіны паміж Ірляндыяй і Вялікабрытаніяй.
Кааліцыя «Павага» 1 N / A N / A N / A 0 Левая партыя пацыфісцкай накіраванасьці, ідэалёгія — дэмакратычны сацыялізм.
Незалежны Кідэрмінстэрскі шпіталь і ахова здароўя 1 N / A N / A N / A N / A Партыя рэгіянальнага ўзроўню ў Кідэрмінстэру.
Шатляндзкая зялёная партыя 0 6 N / A N / A 0 Экалягічная партыя з шатляндзкай нацыянальнай скіраванасьцю.
Наперад, Ўэйлз 0 N / A 1 N / A 0 Сацыялістычная партыя Ўэйлза; супраць незалежнасьці Ўэйлза, але за аўтаномію.
Партыя альянсу Паўночнай Ірляндыі 0 N / A N / A 7 0 Зьвязаная з партыяй лібэрал-дэмакратаў. Імкнецца ліквідаваць падзел паміж каталікамі і пратэстантамі Паўночнай Ірляндыі. Мае нэўтральную пазыцыю па статусе Паўночнай Ірляндыі.
Прагрэсіўная юніянісцкая партыя 0 N / A N / A 1 0 Партыя ў Паўночнай Ірляндыі, якая мае сувязі зь лейбарыстамі.
Зялёная партыя Паўночнай Ірляндыі 0 N / A N / A 1 0 Экалягічная партыя ў Паўночнай Ірляндыі.
Партыя за незалежнасьць Злучанага Каралеўства 0 0 0 0 10 Партыя, якая выступае за выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу і свабодную рынкавую эканоміку.
Зялёная партыя Ангельшчыны і Ўэйлза 0 N / A 0 N / A 2 Левацэнтрысцкая экалягічная партыя.
Брытанская нацыянальная партыя 0 0 0 0 2 Праварадыкальная палітычная партыя.
  1. ^ а б The Scottish National Party and Plaid Cymru work as a group in the House of Commons
  2. ^ Sinn Féin have one MEP from a UK constituency and another from the Republic of Ireland.