Зялёная партыя Ангельшчыны і Ўэйлза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зялёная партыя Ангельшчыны і Ўэйлза
Дата заснаваньня 1990
Штаб-кватэра
Ідэалёгія экасацыялізм[d]
Колькасьць 53 000
Афіцыйны сайт greenparty.org.uk

Зялёная партыя Ангельшчыны і Ўэйлза (па-ангельску: Green Party of England and Wales; па-валійску: Plaid Werdd Cymru a Lloegr; па-корнску: Party Gwer Pow an Sowson ha Kembra) — зялёная, левая палітычная партыя ў Ангельшчыне і Ўэйлзе. З кастрычніка 2021 году лідэрамі партыя ёсьць Карла Дэньер і Эдрыен Рэмзі[1]. Ідэалёгія партыі спалучае ў сабе экалягізм зь левай эканамічнай палітыкай. Зялёныя выступаюць за стабільную капіталістычную эканоміку, а таксама падтрымліваюць пераход на прапарцыйнае палітычнае прадстаўніцтва. Яны патрабуюць прагрэсіўнага падыходу да сацыяльнай палітыкі, як то большых грамадзянскіх свабодаў, правоў жывёл, ЛГБТ і перагляд палітыкі да стаўленьня да наркотыкаў. Да партыйных каштоўнасьцяў адносяцца адсутнасьць гвалту, усталяваньне ўнівэрсальнага базавага прыбытку і ўсеагульны дэмакратычны ўдзел. Партыя ёсьць сябрам арганізацыяў Глябальныя зялёныя і Эўрапейская зялёная партыя. Поруч з Шатляндзкай зялёнай партыяй і Зялёнай партыяй Паўночнай Ірляндыі Зялёная партыя Ангельшчыны і Ўэйлза была створаная ў 1990 годзе праз падзел колішняй Зялёнай партыі, якая сама закладзеная была ў 1973 годзе як партыя «Людзі».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]