Сьпіс гор Украіны
Го́ры Ўкраі́ны займаюць каля 5 адсоткаў тэрыторыі краіны. Яны разьмешчаныя ў Заходняй Украіне — Украінскія Карпаты і на поўдні — Крымскія горы. Самая высокая вяршыня Ўкраіны — гара Гавэрла. Яна адносіцца да Карпацкіх гор, яе вышыня 2061 мэтраў над у.м. У Крымскіх гарах самая высокая кропка — Раман-Кош — 1545 над у.м. Адна з найболей вядомых вяршыняў Крымскіх гораў — Ай-Пэтры.
Па паходжаньні горы Ўкраіны тэктанічныя, складкава-глыбавыя (Крымскія горы) і складкава-надвіжныя (Украінскія Карпаты), па марфалягічных прыкметах сярэдневысокія, са значнай крутасьцю схілаў і пераважна мяккімі абрысамі прывяршынных участкаў, з глыбінёй разьдзяленьня 600—1000 м.
Дзякуючы спрыяльным прыродным умовам, у тым ліку наяўнасьці лячэбных мінэральных водаў, горы Ўкраіны зьяўляюцца важнымі рэкрэацыйнымі рэгіёнамі.
Ніжэй паказаны сьпіс найбуйнейшых горных вяршыняў Украіны.
- Гавэрла (2061 м)
- Брэбэнэскуль (2032 м)
- Пэтрас (2020 м)
- Гуцін Тамнацік (2016 м)
- Поп Іван (1936 м)
- Раман-Кош (1545 м)
- Дэмір-Капу (1540 м)
- Зейцін-Кош (1534 м)
- Кемаль-Эгерэк (1529 м)
- Эклізі-Бурун (1527 м)
- Ангара-Бурун (1453 м)