Брэбэнэскуль (гара)
| Брэбэнэскуль | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Вышыня | 2035 м н. у. м. |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Закарпацкая вобласьць |
| Кантынэнт | Эўразія |
| Краіна | Украіна |
| Горная сыстэма | Усходнія Карпаты |
| Брэбэнэскуль на мапе Ўкраіны Брэбэнэскуль | |
Брэбэнэскуль (па-ўкраінску: Бребенескул) — гара ва Ўкраінскіх Карпатах, адна з самых высокіх вяршыняў хрыбта Чарнагора, другая па вышыні вяршыня ва Ўкраіне.
Разьмешчаная пасярэдзіне хрыбта, на мяжы Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласьцей, паміж вяршынямі Мунчэль (1998 м) на паўднёвым усходзе і Рэбры (2001 м) на паўночным захадзе.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вышыня 2035 мэтраў (па іншых дадзеных 2032 або 2038). Паверхня купалападобная. На сьхілах распаўсюджаныя старажытна-ледніковыя формы рэльефу, сьляды працэсаў марознага выветрываньня. Гара пакрытая альпійскімі і субальпійскімі лугамі, для яе характэрныя каменныя россыпы і асыпкі.
На захад ад вяршыні разьмешчанае самае высакагорнае возера Ўкраіны — Брэбэнэскуль. Найбліжэйшы населены пункт — Быстрэц (Івана-Франкоўская вобласьць).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гара Брэбэнэскуль
- Паўночны сьхіл гары