Ай-Пэтры
Выгляд
| Ай-Пэтры | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Вышыня | 1234,2 м н. у. м. |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Ялцінская меская рада[d] |
| Краіна | |
| Горная сыстэма | Крымскія горы |
Ай-Пэ́тры (па-ўкраінску: Ай-Петрі, па-крымскататарску: Ay Petri) — адна з найболей вядомых вяршынаў Крымскіх гораў, вышыня — 1234,2 м. Знаходзіцца на Ай-Пэтрынскай яйле на поўнач ад Алупкі над горадам Караіз. Назоў гары паходзіць з грэцкае мовы, азначае «гара Сьвятога Пятра».
Вяршына Ай-Пэтры зьяўляецца самым ветраным месцам ва Ўкраіне. На ёй 125 дзён на год дзьме вецер, ягоная хуткасьць дасягае 50 м/с.