Драўляныя цэрквы Марамурэшу
Выгляд
Драўляныя цэрквы Марамурэшу | |
---|---|
Wooden churches of Maramureș* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Румынія |
Тып | культурны |
Крытэры | iv |
Спасылка | 904 |
Рэгіён** | Эўропа |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1999 (23 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласьці Марамурэш — аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, які аб’ядноўвае восем драўляных цэркваў, разьмешчаных у гістарычнай вобласьці Марамурэш у Карпатах у Румыніі. Усе гэтыя цэрквы праваслаўныя, і ўсе былі пабудаваны ў XVII і XVIII стагодзьдзях, хаця яны трохі адрозьніваюцца архітэктурным стылем і даюць уяўленьне аб традыцыях драўлянага дойлідзтва ў Паўднёвых Карпатах. Для ўсіх цэркваў характэрны высокія званіцы з заходняга боку.
У Марамурэшы існавала і існуе традыцыя драўлянай архітэктуры прынамсі ад XVIII стагодзьдзя. Храмы будаваліся зь бярвеньня. У наш час у румынскай частцы Марамурэшу захаваліся 42 драўляныя цэрквы, каля траціны зь іх пабудаваныя ў XVII—XVIII стагодзьдзях.
У аб’ект уключаны:
- Царква Сьвятога Мікалая (Будэшці, 1643)
- Царква ў Бырсане (Бырсана, 1711)
- Царква Сьвятой Параскевы (Дэсешты, 1770)
- Царква ў Іеўд Дэал (Іеўд, XVIII стагодзьдзе)
- Царква ў Паіеніле Ізеі (Паіеніле Ізеі, 1604)
- Царква арханёлаў Міхаіла і Гаўрыіла (Плопіш, 1796/1798)
- Царква арханёлаў Міхаіла і Гаўрыіла (Рогаз, 1663)
- Царква сьвятых Арханёлаў (Шурдэшты, 1766)