Перайсьці да зьместу

Сьвятаполк II Тураўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятаполк ІІ Тураўскі
князь полацкі
 Вялікі князь кіеўскі
1093  1113
Папярэднік Усевалад I
Наступнік Уладзімер Манамах
Князь полацкі
1069  1070
Папярэднік Мсьціслаў Ізяслававіч
Наступнік Усяслаў Чарадзей
князь ноўгарадзкі
1078  1088
Папярэднік Глеб Сьвятаславіч
Наступнік Мсьціслаў Уладзімеравіч Вялікі
князь тураўскі
1088  1113
Папярэднік Давыд Ігаравіч
Наступнік Усевалад ІІ Уладзімеравіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1050
Памёр 16 красавіка 1113, Кіеў
Пахаваны
Нашчадкі Сбыслава Святаполкаўна[d], Ізяслаў Святаполкавіч[d], Прадслава Святаполкаўна[d], Яраслаў Святаполчыч[d], Мсціслаў Святаполкавіч[d] і Брачыслаў Святаполкавіч[d][1]
Дынастыя Рурыкавічы
Сужэнец Алена Тугарканаўна[d], Барбара Камніна[d] і Святаполча Ізяславіча[d]
Бацька Ізяслаў Яраславіч
Маці Гертруда Мешкаўна[d]

Сьвятаполк Ізяслававіч, Сьвятаполк ІІ Тураўскі й Кіеўскі — князь з роду Рурыкавічаў, заснавальнік роду Сьвятаполчычаў, што ўладарыў у Тураве ў канцы ХІ стагодзьдзя і ў другой палове ХІІХІІІ стагодзьдзяў.

Сьвятаполк ІІ паходзіў з дынастыі Рурыкавічаў. Ён быў унукам князя Яраслава Мудрага й сынам старэйшага зь Яраславічаў Ізяслава. Нарадзіўся будучы тураўскі князь блізу 1050 году.

Палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Князь Сьвятаполк ІІ як прадстаўнік старэйшае галіны Яраславічаў быў вельмі актыўным дзеячам. У 1069 годзе, пасьля сьмерці ягонага брата Мсьціслава Ізяслававіча ў Полацку ён стаў князем крывіцкім. Праўда, ненадоўга, ужо ў 1071 годзе Ўсяслаў ІІ Чарадзей выгнаў Сьвятаполка з Полацку. Сьвятаполк не ачольваў барацьбу за Полацак, чамусьці выправу на Ўсяслава ІІ зьдзейсьніў ягоны брат Яраполк.

Пасьля выгнаньня з Полацку Сьвятаполк ІІ быў пры бацьку, пакуль у 1078 годзе ня стаў князем ноўгарадзкім. Тут ён сядзеў да 1088 году і праявіў сябе як люты вораг Полацка й Усяслава Чарадзея. У 1088 годзе Сьвятаполк перайшоў княжыць у Тураў. Галоўным чыньнікам зьмены княжяньня з Ноўгараду на Тураў стала імкненьне Сьвятаполка вярнуць сабе Кіеў. У той час сталіца Русі пераходзіла з рук у рукі. Нарэшце, у 1093 годзе тураўскі князь стаў і князем кіеўскім, пакінуўшы за сабою тураўскі пасад.

У Кіеве Сьвятаполк ніколі не забываўся на Тураў, пры ім была дружына з дрыгавічоў, зь якой ён заўжды раіўся. Кіяны не любілі свайго князя й ягоных набліжаных, справядліва бачачы, што Сьвятаполк ІІ заўжды імкнуўся выконваць парады тураўцаў.

Памёр Сьвятаполк ІІ Ізяслававіч 16 красавіка 1113 году. Пасьля ягонай сьмерці ў Кіеве пачаўся бунт, у выніку чаго сталіца Русі была лёгка захоплена Ўладзімерам Манамахам.