Лазэрная ўказка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лазэрная ўказкі

Лазэрная ўказка — партатыўны генэратар кагерэнтных і монахраматычных электрамагнітных хваляў бачнага дыяпазону ў выглядзе вузканакіраванага праменя. У большасьці выпадкаў вырабляецца на аснове чырвонага лазэрнага дыёда, які выпраменьвае ў дыяпазоне 635—670 нм. З-за таго, што дыёд выпраменьвае ненапраўлена, значная частка выпраменьваньня падае на ўнутраныя сьценкі корпуса і паглынаецца. У сувязі з гэтым ККД лазэрнай ўказкі нізкі. Для арганізацыі выпраменьваньня ў вузканакіраваны прамень, як правіла выкарыстоўваецца дваякапукатая лінза-каліматар. Аднак пры якаснай факусоўцы праменя (якую можна вырабіць самастойна падкручваючы прыціскную гайку лінзы), указку можна выкарыстаць для правядзеньня досведаў з лазэрным праменем (напрыклад, для вывучэння інтэрфэрэнцыі). Магутнасьць праменя ўказкі складае прыкладна 1-5 мвт, у продажы маюцца і больш магутныя. У большасьці зь іх лазэрны дыёд не зачынены, таму разьбіраць іх трэба вельмі асьцярожна. Зь цягам часу адчынены лазэрны дыёд «выгарае», з-за чаго яго магутнасьць падае. Так што з часам падобная ўказка практычна перастане сьвяціць, па-за залежнасьцю ад узроўню зарада батарэйкі. Зялёныя лазэрныя ўказкі маюць складаную будоўлю і больш нагадваюць па прыладзе сапраўдныя лазэры.

Выкарыстаньне лазэрных указак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лазэрныя ўказкі звычайна выкарыстоўваюцца ў адукацыйных установах і на бізнэс-прэзэнтацыях замест звычайных указак. Чырвоныя лазэрныя ўказкі могуць выкарыстоўвацца ў памяшканьнях і ўвечар на адчыненых прасторах. Зялёныя лазэрныя ўказкі могуць выкарыстоўвацца ў тых жа ўмовах, але зялёныя лазэрныя ўказкі, у адрозьненьне ад чырвоных, добра бачныя на вуліцы днём і на далёкіх адлегласьцях. Адзіны недахоп лазэрных указак пры указываньні на мэту, з-за таго што чалавечая рука ня можа доўга знаходзіцца ў нерухомым стане будуць бачныя рыўкі кропкі.
  • Сьветлавая пляма, утвораная лазэрнай указкай, прыцягвае котаксабак), выклікаючы моцнае імкненьне злавіць яго, што нярэдка выкарыстоўваецца людзьмі ў гульнях з гэтымі хатнімі жывёламі. Ня варта забываць, што прамень лазэрнай указкі, накіраваны ў вочы чалавека або жывёлы, можа пашкодзіць сятчатку.
  • Зялёныя лазэрныя ўказкі могуць выкарыстоўвацца для аматарскай астраноміі. У бязьмесячную ноч прамень зялёнай лазэрнай указкі можа выкарыстоўвацца для указваньня на зоркі і сузор’і.
  • Сапраўды ўсталяваная лазэрная ўказка можа выкарыстоўвацца як лазэрны прыцэл, каб нацэліць пальную або пнэўматычную зброю.
  • Лазэрныя ўказкі выкарыстаюць у сваіх канструкцыях радыёаматары, у якасьці элемэнту сувязі ў межах бачнасьці.
  • Указка са знятым каліматарам выкарыстоўваецца ў аматарскай галаграфіі. Гэтае адзінае вядомае ўжываньне лазэра ў побыце, дзе выкарыстоўваецца менавіта найболей каштоўная ўласьцівасьць лазэра, у корані якое адрозьнівае яго ад сьвятлодыёда — кагэрэнтнасьць выпраменьваньня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Лазэрная ўказкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў