Сафіт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сафіт са сьвяцільнямі

Сафі́т (ад па-італьянску: soffitto — столь) — сцэнічная арматура, прызначаная для асьвятленьня сцэны наперадзе і ўверсе. Складаецца са сьвяцільняў расьсеянага сьвятла, змантаваных у сэкцыях, якія падвешаны да адмысловых мэталічных фэрмаў і падымаюцца ці апускаюцца з дапамогай грузавых пад’ёмаў або электраматору.