Перайсьці да зьместу

Сысыбут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сысыбут
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 565
Памёр люты 621,
Нашчадкі Reccared II[d] і Тэўдыла

Сысыбут (лац. Sisebutus; ? — люты 621) — кароль вэстготаў (з 612).

Пасьпяхова змагаўся супраць рэшткаў усходнерымскай улады ў Гішпаніі, умацаваў кантроль вэстготаў над баскамі і кантабрыйцамі, разьвіў сяброўскія дачыненьні з лянгабардамі Італіі і ўмацаваў флёт, створаны яго папярэднікам Леавігільдам.

Адзначалася сваёй глыбокай пабожнасьцю да халкідонскага хрысьціянства. У 612 годзе, па ўступленьні на сталец, прымусіў сваіх юдэйскіх падданых прыняць хрысьціянства[1].

Меў сяброўства з навукоўцам і энцыкляпэдыстам Ісыдорам, біскупам Сэвільлі, і звычайна лічыцца аўтарам лацінскай паэмы з астраноміі «Carmen de Luna або Praefatio de Libro Rotarum»[2], прысьвечанай сябру, якога ідэнтыфікавалі зь Ісыдорам.

Меў сына, які зьмяніў яго на стальцы як Рыкарэд II.

  1. ^ History of the Goths, Vandals, and Suevi (2 ed.). — Leiden: E.J.Brill, 1970. P. 27—28.
  2. ^ Collins R. Visigothic Spain 409—711. — Blackwell Publishing, 2004. P. 75.