Сырніца (страва)
Выгляд
| Сырніца | |
| Тып | сыр |
|---|---|
| Нацыянальная страва | беларуская |
| Паходжаньне | Беларусь |
| Рэгіён | Усходняя Эўропа |
| Час прыгатаваньня | тыдзень |
| Асноўны складнік | тварог |
| Распаўсюджаныя складнікі | соль, топленае масла |
| Падобныя стравы | клінковы сыр |
Сырніца — салёны сыр з утрамбаванага тварагу.
Засольваецца некалькі дзён у бочцы слаямі з даданьнем топленага масла для захоўваньня[1].
Прыгатаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У драўляную бочку накладваюць мяккі тварог дзень пры дні. Штораз пры дакладваньні тварагу зьліваюць сыроватку. Кожны новы пласт тварагу соляць і ўтрамбоўваюць. Пасьля паступовага запаўненьня бочкі даюць зацьвярдзець сыру. Для лепшага захоўваньня ад скісаньня сырніцу заліваюць топленым маслам. Атрыманую страву звычайна ядуць разагрэтай у якасьці дадатку да хлеба, асабліва падчас жніва[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Кухмістар Верашчака. Сырніца // Ігуменскі тракт. — 27 траўня 2014. — № 18 (76).
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |