Сымон Хурсік
Сымон Хурсік | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 31 студзеня (13 лютага) 1902 |
Памёр | 31 сакавіка 1972 (70 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, пісьменьнік, паэт |
Сымон Хурсік (псеўданім: С. Багун; 13 лютага 1902, Снусьцік, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць — 31 сакавіка 1972) — беларускі празаік і перакладчык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасьля заканчэньня Менскага беларускага пэдагагічнага тэхнікуму (1925) настаўнічаў у мястэчку Валынцы, у Полацку. Працаваў у рэдакцыі газэты «Чырвоная Полаччына». У 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў сакратаром часопісу «Маладняк».
Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 году па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі» і асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Ёшкар-Алу. Працаваў настаўнікам у школах Марыйскай і Чувашскай АССР, Казахскай ССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на 4-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах, двойчы кантужаны.
Пасьля вайны зноў настаўнічаў. Другі раз быў арыштаваны 21 чэрвеня 1947 году і высланы ў п. Айдабул Какчэтаўскай вобласьці[1]. Пераклаў на беларускую мову аповесьць А.Серафімовіча «Горад у стэпе» (1930).
Рэабілітаваны 13.10.1958 г.
З 1964 году жыў у Карагандзе.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню выступіў у друку з апавяданьнем у 1924 годзе (газэта «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Першы паўстанак» (1925), «Шляхамі навальніц» (1930) і аповесьці «Чорны мост» (1929-1930, часопіс «Маладняк»).
Вершы С. Хурсіка друкаваліся ў газэце «Чырвоная Полаччына» (1926 - 27 гг.).
Пасьля зьняволеньня да пісьменьніцкай працы не вярнуўся.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сымон Аляксеевіч Хурсік // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т. 6. С. 205
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сымон Хурсік на Беларускай палічцы
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Карагандзе
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
- Беларускія перакладчыкі
- Беларускамоўныя пісьменьнікі
- Сябры літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк»
- Асуджаныя па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»
- Рэпрэсаваныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР