Перайсьці да зьместу

Сучаснае пяціборства на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Праграма коннага спорту выконвалася ў садах Вэрсальскага палаца.

Спаборніцтвы па сучасным пяціборстве на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 8 па 11 жніўня ў Вэрсальскім палацы і на пляцоўцы канфэрэнц-цэнтру Пары-Нор-Вільпэнт у прадмесьці Вільпэнт на паўночны-ўсход ад Парыжу. Пры гэтым, у Вэрсальскім палацы прайшлі ўсе спаборніцтвы па сучасным пяціборстве, за выключэньнем этапаў па фэхтаваньні, якія былі згуляныя ў Вільпэнце. Былі разыграныя 2 камплекты мэдалёў.

У канцы 2021 году Міжнародны алімпійскі камітэт абвесьціў, што сучаснае пяціборства будзе выключанае з алімпійскай праграмы пасьля 2024 году. Падставай гэтаму стаўся інцыдэнт, які адбыўся на этапе канкуру на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё, калі нямецкая трэнэрка Кім Райснэр ахнула каня сваёй спартоўкі[1]. У адказ на гэты інцыдэнт Міжнародны зьвяз сучаснага пяціборства (МЗСП) быў папярэджаны МАК аб неабходнасьці замяніць частку праграмы коннага спорту на новую пятую дысцыпліну[2]. Пасьля таго, як МЗСП пагодзіўся перагледзець склад дысцыплінаў сучаснае пяціборства працягне разыгрывацца на Алімпійскіх гульнях[3].

Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны Сьцяг Эгіпту Агмэд Эльгендзі Сьцяг Японіі Таісу Сата Сьцяг Італіі Джорджа Малян
Жанчыны Сьцяг Вугоршчыны Мішэль Гуляш Сьцяг Францыі Элядзі Клювэль Сьцяг Рэспублікі Карэя Сон Сын-Мін

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]