Перайсьці да зьместу

Сузану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сузану
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Штат Сан-Паўлу
Дата заснаваньня 2 красавіка 1949
Кіраўніцтва і ўлада
Заканадаўчы орган municipal Chamber of Suzano[d]
Геаграфія
Плошча
  • 206,236 км²
Вышыня НУМ 749 м
Каардынаты 23°32′34″ пд. ш. 46°18′39″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы suzanense і suzanense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 11
Сайт suzano.sp.gov.br
Сузану на мапе Бразыліі
Сузану
Сузану
Сузану

Суза́ну (па-партугальску: Suzano) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 300 тысяч чалавек[2]. Горад мае вялікую японскую дыяспару.

Заснавальнікам вёскі быў езуіт Франсішку Баруэл, які намагаўся спрычыніць карэнных жыхароў да хрысьціянства ў сярэдзіне 1660 году. Ён жа пачаў будаваць тут капліцу, не зважаючы на супраціў індзейцаў. Праз 135 гадоў капліца ператварылася ў царкву, а ў 1895 годзе яна абрынулася праз моцны дождж. Толькі дзякуючы сям’і Біянкі царква была адноўленая. Сваё разьвіцьцё вёска паскорыла з адкрыцьцём чыгункі ў 1891 годзе. У 1908 годзе да места прыбылі першыя японскія працоўныя мігранты, якія засталіся ў краіне. Таксама назіралася павелічэньня італьянскай дыяспары. Шмат жаўнераў бразыльскай арміі, якія бралі ўдзел у бітве пры Монтэ-Кастэльлё ў Другой сусьветнай вайне, паходзілі з Сузану. 8 сьнежня 1948 году места было вылучанае з складу Мажы-дас-Крузысу тагачасным губэрнатарам Адэмарам Пэрэйрам дэ Барусам. 13 сакавіка 2019 году два мужчыны зладзілі масавае забойства ў адной з школай гораду, а потым скончылі жыцьцё самагубства[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]