Ст’ярнан Гардабайр
| Ст’ярнан | |
| Поўная назва | Stjarnan Knattspyrnudeild |
|---|---|
| Заснаваны | 1960 |
| Горад | Гардабайр, Ісьляндыя |
| Стадыён | Ст’ярнувёлюр Умяшчальнасьць: 1000 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Бэста дэйльд карля |
| · 2025 | 3 месца |
Афіцыйны сайт | |
«Ст’ярнан» (па-ісьляндзку: Stjarnan) — ісьляндзкі футбольны клюб з гораду Гардабайру. Заснаваны ў 1960 годзе. Чэмпіён Ісьляндыі (2014), уладальнік Кубка Ісьляндыі (2018).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Клюб паўстаў у 1960 годзе. Першы раз каманда згуляла ў элітным дывізіёне краіны ў 1980 годзе, але пасьля быў доўгі перапынак. У 2000 годзе «Ст’ярнан» зноў узьняўся ў найвышэйшую ісьляндзкую лігу. Клюб атрымаў сусьветную вядомасьць, калі іхныя мудрагелістыя сьвяткаваньні галоў, у тым ліку добра падрыхтаваныя дэманстрацыі лоўлі рыбы, ныраньня, чалавечага ровара і стральбы Рэмба, шырока разыйшліся ў Сеціве і на футбольных тэлешоў[2]. 4 кастрычніка 2014 году «Ст’ярнан» упершыню ў сваёй гісторыі ўзяў тытул чэмпіёна краіны. У той сэзон клюб усьцяж пракрочыў праз спаборніцтва без паразаў у лізе, паўтарыўшы рэкорд паводле колькасьці пунктаў, якіх было 52[3]. У Лізе Эўропы 2014—2015 гадоў яны прабіліся да плэй-оф пасьля перамогі над шатляндзкім клюбам «Матэрўэл» і польскага «Леха». Толькі італьянскі «Інтэрнацыянале» спыніў астравіцянаў, не пусьціўшы іх у групавы этап[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ https://www.transfermarkt.com/stjarnan-gardabaer/mitarbeiterhistorie/verein/21875
- ^ Lorna Blount. Is This The Best Goal Celebration Ever? // Sky News, 28.07.2010 г.
- ^ Stjarnan Íslandsmeistari í fyrsta sinn. Morgunblaðið.
- ^ UEFA Europa League: Inter 6 Stjarnan 0