Перайсьці да зьместу

Эрыксан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Э́рыксан (па-швэдзку: Eriksson, Ericsson, Ericson і іншыя варыянты) — адно з найбольш распаўсюджаных швэдзкіх прозьвішчаў.

Агульная колькасьць носьбітаў у Швэцыі (па стане на 31 сьнежня 2012)[1]:

  • Eriksson 136725
  • Ericsson 5338
  • Ericson 3325
  • Erixon 1403
  • Erikson 393
  • Erickson 139
  • Erixson 54
  • Ericzon 36
  • Erichson 34
  • Ericksson 33
  • Erickzon 5
  • Erikzon 3
  • Ericxon 3
  • Erikssohn 3

Такім чынам, разам з тымі 20-цю асобамі, які пішуць сваё прозьвішча яшчэ па-іншаму, агулам налічвалася 147 514 Эрыксаны, што робіць гэтае прозьвішча 5-м найбольш распаўсюджаным у Швэцыі[2]. Паходзіць прозьвішча ад патроніму Eriks son (па-беларуску: Сын Эрыка).