Перайсьці да зьместу

Стэва Пэндароўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэва Пэндароўскі
па-македонску: Стево Пендаровски
5-ты прэзыдэнт Македоніі
12 траўня 2019 — 12 траўня 2024
Папярэднік Георге Іванаў
Наступнік Гардана Сіляноўска-Даўкова
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся3 красавіка 1963(1963-04-03)[1] (62 гады)
ПартыяСацыял-дэмакратычны саюз Македоніі
АдукацыяУнівэрсытэт Сьвятых Кірыла і Мятода ў Скоп’і
Сужэнец Элізабэта Г’ёргіеўская[d]

Стэва Пэндароўскі (па-македонску: Стево Пендаровски; 3 красавіка 1963, Скоп’е) — македонскі палітычны і дзяржаўны дзяяч. Прафэсар паліталёгіі. Прэзыдэнт Паўночнай Македоніі з 12 траўня 2019 году й па 12 траўня 2024 году.

Палітычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памочнік міністра па сувязях з грамадзкасьцю ў Міністэрстве ўнутраных справаў і начальнік аналітычнага і дасьледчага аддзелу гэтага міністэрства ў 1998—2001 гадах. Затым стаў дарадцам прэзыдэнта Борыса Трайкоўскага па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і замежнай палітыкі з 2001 году да яго сьмерці ў 2004 годзе. Пасьля ўзначальвае Дзяржаўную выбарчую камісію (2004—2005 гадах). Дарадца прэзыдэнта Бранка Црвэнкоўскага ў 2005—2009 гадах.

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2014 году (ад партыі СДЗМ[2]) і 2019 году (ад СДЗМ і Дэмакратычнай уніі за інтэграцыю[3]).

Ён таксама прыняў удзел і ў наступных прэзыдэнцкіх выбарах. У першым туры, які прайшоў 21 красавіка, набраў большасьць[4]. 5 траўня 2019 году перамог у другім туры, набраўшы 51,66% галасоў, пры наведвальнасьці 46,70%[5]. Яго супэрніца, кансэрватарка-нацыяналістка Гардана Сіляноўска-Даўкава — 44,73%.

12 траўня 2024 году скончыў свой прэзыдэнцкі тэрмін, пасьля перамогі Гарданы Сіляноўска-Даўкавай.