Стывэн Гарпэр
Стывэн Гарпэр | |
па-ангельску: Stephen Joseph Harper | |
22-і прэм’ер-міністар Канады | |
---|---|
6 лютага 2006 — 4 лістапада 2015 | |
Папярэднік: | Пол Мартын |
Наступнік: | Джастын Трудо |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 красавіка 1959 (65 гадоў) Таронта, Антарыё |
Партыя: | Кансэрватыўная партыя Канады |
Сужэнец: | Ларын Гарпэр |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Сты́вэн Джо́зэф Га́рпэр (па-ангельску: Stephen Joseph Harper; нарадзіўся 30 красавіка 1959 году, Таронта) — прэм’ер-міністар Канады (2006—2015), лідэр Кансэрватыўнай партыі Канады, якая перамагла на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах 23 студзеня 2006 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стывэн Джозэф Гарпэр нарадзіўся 20 красавіка 1959 году ў Таронта (правінцыя Антарыё, Канада). Скончыў унівэрсытэт горадзе Калгары, па спэцыяльнасьці эканаміст. Некаторы час выкладаў, быў памагатым аднаго з дэпутатаў-кансэрватараў. У канцы 1980-я гадоў зьяўляўся адным з кіраўнікоў Рэфармісцкай партыі Канады, у 1993—1997 гадах — сябрам палаты грамадаў (ніжняй палаты) парлямэнту Канады ад гэтай партыі. У 1997 годзе быў віцэ-прэзыдэнтам, а ў 1998—2002 гадах — прэзыдэнтам Нацыянальнай грамадзянскай кааліцыі (кансэрватыўнай грамадзкай арганізацыі Канады). У 2002 годзе Гарпэр быў абраны лідэрам Канадзкага альянсу. У 2003 годзе ў выніку зьліцьця Канадзкага альянсу і Прагрэсіўна-кансэрватыўнай партыі была створаная Кансэрватыўная партыя Канады. З сакавіка 2004 году Стывэн Гарпэр зьяўляецца лідэрам гэтай партыі.
З 6 лютага 2006 па 4 лістапада 2015 году — прэм’ер-міністар Канады.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты з 1991 году. Мае сына і дачку. Піша кнігу па гісторыі хакею.