Стаўбунка
Выгляд
| Стаўбунка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Стаўбунка |
| Вусьце | Беседзь |
| Краіны басэйну | Беларусь, Расея |
| Вобласьці | Гомельская вобласьць і Бранская вобласьць |
| Даўжыня | 22 км |
| Плошча басэйну | 192 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Стаўбу́нка — рака ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі і Бранскай вобласьці Расеі, левы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Даўжыня 22 км. Плошча вадазбору 192 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Стаўбунка ў Бранскай вобласьці, вусьце каля вёскі Жалезьнікі Веткаўскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 17,3 км (ад граніцы з Расеяй да вёскі Стаўбун Веткаўскага раёну)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 349—350
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 349—350