Старая Віць
Выгляд
Каардынаты: 52°02′ пн. ш. 29°29′ у. д. / 52.03° пн. ш. 29.48° у. д. Старая Віць — адзін з найбуйнейшых на Палесьсі мазаічны комплекс забалочаных лясоў, якія чаргуюцца зь невялікімі балотамі, лугамі і занядбанымі палямі. Плошча складае 38 402 га. Масіў знаходзіцца ў басэйне ракі Віць, левага прытока Прыпяці. Агульны рэльеф тэрыторыі пакаты са слабым ухілам у паўднёвым кірунку. Разнастайнасьць плоскаму нізіннаму рэльефу надаюць моцна згладжаныя старажытныя палескія мацерыковыя дзюны.
Мае міжнародны статус аховы: тэрыторыя, важная для птушак (крытэрыі: В2: арол-вужаед, палявы лунь, малы арлец).
Назва | Па-лацінску | Колькасьць пар | Крытэрый ТВП |
---|---|---|---|
Арол-вужаед | Circaetus gallicus | 7 | B2 |
Палявы лунь | Circus cyaneus | 5 | B2 |
Малы арлец | Aquila pomarina | 28—30 | B2 |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |