Перайсьці да зьместу

Станіслаў Шчарбачэня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Шчарбачэня
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся5 сакавіка 1985 (39 гадоў)
Бабруйск, БССР
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяакадэмічнае веславаньне
Узнагароды і мэдалі
майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднай клясы

Станіслаў Шчарбачэня (нарадзіўся 5 сакавіка 1985 году) — беларускі вясьляр акадэмічнага стылю. Чэмпіён сьвету 2012 году ў двойцы. Срэбраны прызэр чэмпіянатаў Эўропы 2009 і 2011 гадоў.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2004 і 2008 гадоў. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі акадэмічнае веславаньне (чацьверкі), дзе ў паўфінале разам з камандаю заняў 5 месца і ў фінал ня трапіў[1]. На Алімпійскіх гульнях 2016 году выступаў у катэгорыі адзіночак, дзе заняў 5 месца.