Станіслаў Фэрдынанд Жавускі
![]() | |
![]() Герб «Крыўда» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1737 Падгорцы[d], Львоўская зямля, Рускае ваяводзтва, Малапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая |
Памёр | 16 чэрвеня 1786 Паграбішча, Бярдзічаўскі павет[d], Брацлаўскае намесніцтва[d], Расейская імпэрыя |
Род | Жавускія |
Бацькі | Вацлаў Пётар Жавускі Ганна зь Любамірскіх |
Жонка | Кацярына Караліна з Радзівілаў |
Дзеці | Адам, Севярын, Тэафілія, Ганна, Францішка, Караліна |
Рэгаліі | |
Станіслаў Фэрдынанд Жавускі (польск. Stanisław Ferdynand Rzewuski; 1737, Падгорцы — 16 чэрвеня 1786, Паграбішча) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1759—1760) і харунжы вялікі літоўскі (1762—1782); ратмістар панцырны (1755), генэрал-маёр кароннай арміі (1757).
Трымаў Холмінскае староства. Кавалер Ордэна Белага Арла (1760)[4].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнік шляхецкага роду Жавускіх гербу «Крыўда» , сын Вацлава Пятра, гетмана вялікага кароннага, і Ганны зь Любамірскіх. Меў братоў Юзэфа і Севярына.
Абіраўся паслом на соймы. Быў фэльдмаршалам аўстрыйскім. 24 верасьня 1759 атрымаў урад падстолія, 30 траўня 1760 — харунжага вялікага літоўскага.
Ажаніўся з Кацярынай Каралінай Радзівіл. У шлюбе меў сыноў Адама і Севярына, а таксама дачок Тэафілію, Ганну, Францішку і Караліну.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Станіслаў Фэрдынанд Жавускі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў