Стандартнае адхіленьне
Стандартнае адхіленьне зьяўляецца шырока выкарыстоўваным вымярэньнем зьменлівасьці альбо разнастайнасьці, якое выкарыстоўваецца ў статыстыцы й тэорыі імавернасьцяў. Яна паказвае, колькі варыяцыяў ці «дыспэрсіяў» ёсьць ад сярэдняга значэньня. Нізкае стандартнае адхіленьне паказвае, што дадзеныя пункты, як правіла, вельмі блізкія да сярэдняга значэньня, у той час як высокае стандартнае адхіленьне паказвае, што пункты разьмеркаваны ў шырокім дыяпазоне значэньняў.
Тэхнічна, стандартнае адхіленьне сукупнасьці дадзеных, альбо разьмеркаваньне імавернасьцяў ёсьць квадратны корань ягонай дыспэрсіі. Гэта альгебраічна больш проста, але зьяўляецца практычна менш надзейным за сярэдняе абсалютнае адхіленьне[1][2]. Карысная ўласьцівасьць стандартнага адхіленьня ў тым, што, у адрозьненьне ад дыспэрсіі, яно мае тыя ж адзінкі вымярэньня, што й дадзеныя.
Акрамя выказваньня зьменлівасьці сукупнасьці, стандартнае адхіленьне звычайна выкарыстоўваецца для вымярэньня ўпэўненасьці у статыстычныя высновы. Напрыклад, хібнасьць у апытаньнях вызначаецца шляхам разьліку чаканага стандартнага адхіленьня ў выніку, калі ж апытаньне павінна было праводзіцца некалькі разоў. Вызначаная хібнасьць, як правіла, ёсьць падвоенае стандартнае адхіленьне — радыюс у 95 адсоткаў ад давяральнага інтэрвалу. У навуцы дасьледчыкі звычайна падлічваюць стандартнае адхіленьне экспэрымэнтальных дадзеных, і толькі тыя значэньні, якія знаходзяцца далёка за межамі дыяпазону стандартнага адхіленьня лічацца статыстычна значнымі — нармальную выпадковую памылку альбо зьмены ў вымярэньнях, такім чынам, адрозьніваць ад прычыннай варыяцыі. Стандартнае адхіленьне таксама мае важнае значэньне ў фінансах, дзе стандартнае адхіленьне акупнасьці інвэстыцыяў зьяўляецца мерай валатыльнасьці інвэстыцыяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стандартнае адхіленьне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- A simple way to understand Standard Deviation
- A Guide to Understanding & Calculating Standard Deviation
- Interactive Demonstration and Standard Deviation Calculator
- Standard Deviation — an explanation without maths
- Standard Deviation, an elementary introduction
- Standard Deviation Calculator
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |