Стадыён Нёман (Горадня)
Гарадзкі стадыён | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Горад | Гарадзенская вобласьць |
Адрас | вул. Камунальная, 3, Горадня, Беларусь |
Дата адкрыцьця | 1964 |
Зьмяшчальнасьць | 15 000 чалавек |
Хатняя каманда | Нёман Горадня |
Стадыён "Нёман" — галоўны стыдыён Горадні. Пабудаваны ў 1963. Неаднойчы перабудоўваўся.
У савецкія часы называўся "Чырвонае знамя".
Месца стадыёну, рэканструкцыя і міжнародны розгалас
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля пабудовы стадыёну савецкімі ўладамі былі зьнішчаны Новыя габрэйскія могілкі (сярод зьнішчаных была магіла Лейба Найдуса).
У 2002 — 2003 гг. гарадзкія ўлады правялі глябальную рэканструкцыю стадыёну, падчас якой грунт з могілак разам з астанкамі людзей быў разьвезены на падсыпку вуліцаў і іншыя гаспадарчыя патрэбы па ўсім горадзе.
Журналісты з гарадзенскіх незалежных СМІ апублікавалі тады матэрыялы, на якія адклікнуўся ўвесь сьвет: пратэсты на адрас гарадзенскіх уладаў прыходзілі з самых розных краінаў. Шэраг сусьветных габрэйскіх арганізацыяў зьвярнуліся ў FIFA і UEFA з патрабаваньнем байкатаваць беларускіх футбалістаў на міжнароднай арэне, паколькі будаўніцтва футбольнага стадыёна “Нёман” вядзецца на месцы старажытных габрэйскіх могілак.
Улады былі змушаны паабяцаць, што на месцы былых могілак будзе ўсталяваны памятны знак, што і было зроблена ў 2007 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Наталья Макушина. Очищение через раскаяние // БДГ для служебного пользования
- Міхал Карневіч. Будаўніцтва стадыёна замарозілі. Польскае радыё для замежжа. 08.08.2003
- Міхал Карневіч. У Горадні адкрылі памятны знак на месцы былых габрэйскіх могілак. Радыё "Свабода", нядзеля, 18 сакавіка 2007(недаступная спасылка)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |