Перайсьці да зьместу

Сраматнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сраматнік

Сраматнік (Phallus impudicus) — грыб з клясы базыдыяміцэтаў (па-лацінску: Basidiomycota), распаўсюджаны пераважна ў лясных масівах Эўропы. Мае моцны непрыемны пах. Гэтая асаблівасьць, а таксама форма грыба адлюстроўваюцца ў таксанамічнай лацінскай назве віду Phallus impudicus (бел. «распутны чэлес»). Своеасаблівы пах грыба — біялягічнае прыстасаваньне ў мэтах распаўсюджваньня віду. Сваім моцным пахам сраматнік звычайны прываблівае мух і гнаявікоў, якія разносяць споры і такім чынам спрыяюць яго размнажэньню.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]