Спільна справа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грамадзкі рух «Спільна справа»

Спільна справа (літаральна бел. «Супольная справа») — украінскі грамадзкі рух. Паводле ўласнага вызначэньня на старонцы Facebook зьяўляецца грамадзкім рухам па спыненьні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады і Прэзыдэнта Ўкраіны[1].

Добраахвотнае аб’яднаньне грамадзянаў Украіны, мэтай якога зьяўляецца супрацьдзеяньне ўзурпацыі дзяржаўнай улады ва Ўкраіне, якое адбылося пасьля скасаваньня Канстытуцыйнай рэформы 2004 году. З прычыны гэтага Прэзыдэнт і Вярхоўная Рада, на думку чальцоў арганізацыі, атрымалі паўнамоцтвы, якія не былі дэлегаваныя ім народам — адзінай крыніцай дзяржаўнай улады. Пасьля гэтага яны абвясьцілі вайну ўкраінскаму народу, якую ўвасабляюць праз псэўдарэформы: падатковую, жыльлёвую, працоўную, пэнсійную, судовую і да т. п.

Каардынатарам руху зьяўляецца Аляксандар Данілюк.

Дзеяньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актывісты «Супольнай справы» 24 студзеня 2014 году занялі памяшканьне МінАПК. Раней сябры УА Свабода выгналі прадстаўнікоў арганізацыі з будынку Кіеўскай гардзяржадміністрацыі «за дрэнныя паводзіны»[2]. 25 студзеня 2014 году актывісты «Супольнай справы» занялі будынак Міністэрства энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Ўкраіны на вуліцы Хрэшчацік у Кіеве. 26 студзеня актывісты «Супольнай справы» занялі будынак Міністэрства юстыцыі на Гарадзецкага, 13 у Кіеве.

Штаб нацыянальнага супраціву назваў дзеяньні арганізацыі сплянаванай правакацыяй. 27 студзеня 2014 году падапечныя Данілюка вызвалілі будынак Міністэрства юстыцыі. 29 студзеня «Свабода» выгнала актывістаў «Супольнай справы» з захопленага аграрнага міністэрства.

31 студзеня 2014 Данілюк быў абвешчаны праваахоўнікамі ў вышук па артыкуле 294, частцы 2, КК Украіны «арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці, захопам будынкаў або збудаваньняў, гвалтоўным высяленьнем грамадзян, супрацівам прадстаўнікам улады з ужываньнем зброі ці іншых прадметаў, якія выкарыстоўваліся як зброя, а таксама актыўны ўдзел у масавых беспарадках, калі яны пацягнулі гібель людзей або іншыя цяжкія наступствы», пасьля чаго лідэр «Супольнай справы» быў вымушаны таемна пакінуць межы Ўкраіны і схавацца ў Лёндане[3][4].

3 сакавіка 2014 рух аб’явіў мабілізацыю ваеннаабавязаных у сувязі з пагрозаю расейскага ўварваньня на Ўкраіну[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]