Перайсьці да зьместу

Рыгор Шацько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Stary Jolup (гутаркі | унёсак) у 18:58, 8 студзеня 2023. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Рыгор Шацько
Дата нараджэньня 16 красавіка 1959(1959-04-16)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 студзеня 2023(2023-01-07) (63 гады)
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Узнагароды

Рыгор Шацько (16 красавіка 1959, Ракаў — студзень 7 студзеня 2023[2]) — беларускі актор. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Прэмія Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне» — за міжнародную культурную дзейнасьць (2002).

Жыцьцяпіс

Скончыўшы Ракаўскую дзесяцігодку, паступіў на філялягічны факультэт БДУ. У школе і ў час службы ў арміі ўдзельнічаў у самадзейнасьці, захапляўся тэатральным мастацтвам. Пасьля службы паступіў у Менскі тэатральны інстытут на акторскі факультэт. Пасьля заканчэньня вучобы ў 1984 годзе разьмеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў акторам, з лістапада 1997 году па 2012 год — дырэктарам тэатру.

Ролі

Каробкін («Рэвізор» Мікалай Гогаль), Пятрук («Залёты» Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч), Ніл («Мяшчане» Максім Горкі), Журдэн («Вар’яцкі Журдэн» [[Мікалай Булгакаў), Кароль Францускі, герцаг Бургундзкі («Кароль Лір" Уільям Шэксьпір), Грэгар («Рэцэпт Макропуласа» Карэл Чапэк), Астраў («Дзядзька Ваня» Антон Чэхаў), Высокая шапка («Час быка» Казіс Сая), Элхонэн-Гурмізах («Тайбэлэ і яе дэман» Ісак Башэвіс Зынгер, Іў Фрыдман), Яешня («Жаніцьба» Мікалай Гогаль), Уілфрэд Бонд («Квартэт» Р. Харвуда), Бургамістар («Візsт старой дамы» Фрыдрых Дурэнмат), Стары («Макбет» Уільям Шэксьпір), Лотр, кардынал («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Уладзімер Караткевіч).

Крыніцы