Яўген Кулік: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
д робат дадаў: be:Яўген Кулік |
||
Радок 25: | Радок 25: | ||
[[Катэгорыя:Памерлі 12 студзеня]] |
[[Катэгорыя:Памерлі 12 студзеня]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 2002 годзе]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 2002 годзе]] |
||
[[be:Яўген Кулік]] |
Вэрсія ад 21:29, 29 жніўня 2010
Яўген Кулік (31 кастрычніка 1937 — 12 студзеня 2002) — беларускі мастак паваеннага пэрыяду.
Нарадзіўся ў Менску. Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а пасьля тагачасны Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад 1963 ён браў удзел у мастацкіх выставах. Майстэрня Куліка, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-ыя гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў "На паддашку".
Творчасьць
Вельмі вядомы яго графічныя нізкі “Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны”, “Замкі Беларусі”, “Паўстаньне 1863 г. у Беларусі”. У 1970-80-ыя гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: “Слова аб палку Ігаравым”, “Ад гоману бароў” Александровіча, “Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык” Багдановіча, “Сонечны клубочак” Зуёнка. Але сапраўдным шэдэўрам Яўгена Куліка сталася кніга “Песьня пра зубра” Міколы Гусоўскага.
У 1991-ым гадзе стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу "Пагоня".
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 году на могілках быў адктыты помнік Куліку.[1]
Крыніцы
- ^ Альгерд Невяроўскі, На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку // Радыё Свабода, 06 лістапада 2005 г.
Вонкавыя спасылкі
- Сяргей Харэўскі. Мастацтва таталітарызму.
- Наша Ніва. Стаў часткай гісторыі.
- Уладзімер Арлоў, Яўген Кулік // Радыё Свабода, 31 кастрычніка 2006 г.
- Пётра Васілеўскі, Кулік Яўген