Ловаць: розьніца паміж вэрсіямі
вікіфікацыя, артаграфія, стыль |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: zh:洛瓦季河 |
||
Радок 66: | Радок 66: | ||
[[sr:Ловат]] |
[[sr:Ловат]] |
||
[[uk:Ловать]] |
[[uk:Ловать]] |
||
[[zh:洛瓦季河]] |
Вэрсія ад 11:42, 7 траўня 2010
Ловаць | |
Рака Ловаць каля Вялікіх Лукаў | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Завесна |
Вусьце | возера Ільмень |
Краіны басэйну | Беларусь, Расея |
Вобласьці | Віцебская вобласьць, Пскоўская вобласьць і Наўгародзкая вобласьць |
Даўжыня | 536 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 150 м³/с |
Плошча басэйну | 21,9 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,16 ‰ |
Ловаць — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, Пскоўскай і Наўгародзкай абласьцях Расеі, у басэйне ракі Нява. Даўжыня 536 км. Плошча вадазбору 21,9 тыс. км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці каля 150 м³/с, на мяжы Беларусі і Расеі каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,16‰, у Беларусі 0,6‰.
Асноўныя прытокі
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Выцякае з возера Ловацец (Пскоўская вобласьць), упадае ў возера Ільмень з поўдня. Паводле іншых крыніцаў пачынаецца з возера Завесна за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Марчанкі Гарадоцкага раёну. Цячэ ў межах Беларусі (даўжыня 47 км) па Гарадоцкім узвышшы, праз азёры Задрач, Мяжа, Сосна, Чарняста і Сясіта, па Валдайскім узвышшы і ў нізкай плыні па Ільменскай нізіне.
Даліна ад вытоку да возера Мяжа невыразная (абалона забалочаная), паміж азёрамі Сосна, Чарняста і Сясіта трапэцападобная (абалона роўная, лугавая). Рэчышча да возера Мяжа зьвілістае, да возера Задрач яго шырыня 3—5 м, ніжэй 5—10 м.
Суднаходная ў нізоўі на працягу 70 км. Па рацэ ў старажытнасьці праходзіла частка Шляху з варагаў у грэкі.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
Вонкавыя спасылкі
- Ловаць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў