Вікіпэдыя:Пяць слупоў: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: cy:Wicipedia:Pum Colofn |
|||
Радок 63: | Радок 63: | ||
[[it:Wikipedia:Cinque pilastri]] |
[[it:Wikipedia:Cinque pilastri]] |
||
[[ja:Wikipedia:五本の柱]] |
[[ja:Wikipedia:五本の柱]] |
||
[[jbo:Wikipedia:lo mu pe'a kamju be la .uikipedias.]] |
|||
[[jv:Wikipedia:Pancapilar]] |
[[jv:Wikipedia:Pancapilar]] |
||
[[ka:ვიკიპედია:ხუთი პილასტრი]] |
[[ka:ვიკიპედია:ხუთი პილასტრი]] |
||
Радок 73: | Радок 74: | ||
[[ml:വിക്കിപീഡിയ:പഞ്ചസ്തംഭങ്ങള്]] |
[[ml:വിക്കിപീഡിയ:പഞ്ചസ്തംഭങ്ങള്]] |
||
[[mn:Wikipedia:Тулгын таван чулуу]] |
[[mn:Wikipedia:Тулгын таван чулуу]] |
||
[[mwl: |
[[mwl:Biquipédia:Cinco pedamiegos]] |
||
[[my:Wikipedia:Five pillars]] |
|||
[[new:विकिपिडिया:न्याता थां]] |
[[new:विकिपिडिया:न्याता थां]] |
||
[[nl:Wikipedia:Vijf zuilen]] |
[[nl:Wikipedia:Vijf zuilen]] |
||
Радок 97: | Радок 99: | ||
[[tr:Vikipedi:Beş temel taş]] |
[[tr:Vikipedi:Beş temel taş]] |
||
[[uk:Вікіпедія:П'ять основ]] |
[[uk:Вікіпедія:П'ять основ]] |
||
[[ur:منصوبہ:پانچ ارکان]] |
|||
[[uz:Vikipediya:Besh ustun]] |
[[uz:Vikipediya:Besh ustun]] |
||
[[vi:Wikipedia:Năm cột trụ]] |
[[vi:Wikipedia:Năm cột trụ]] |
Вэрсія ад 21:49, 7 красавіка 2010
Скарачэньне: ВП:5С |
---|
Фундамэнтальныя прынцыпы, якімі карыстаецца Вікіпэдыя, былі гістарычна абагульнены суполкай рэдактараў у пяць «слупоў»:
Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, якая ўвабрала элемэнты агульных і спэцыялізаваных энцыкляпэдыяў, альманахаў і геаграфічных даведнікаў. Зьмест мусіць быць пацьверджаны цытатамі з крыніцаў, вартых даверу. Вікіпэдыя — ня месца для выкладаньня асабістых меркаваньняў удзельнікаў, асабістага досьведу або ўласных перакананьняў. Вікіпэдыя не зьяўляецца калекцыяй першакрыніцаў або малазначных фактаў, гэта не рэклямная пляцоўка і не экспэрымэнт у галіне анархіі або дэмакратыі. Гэта не бязладны інфармацыйны сьметнік і не каталёг спасылак. Гэта ня слоўнік, не газэта, ня збор крынічных дакумэнтаў — для гэтага існуюць даччыныя праекты. | |
Вікіпэдыя мае нэўтральны пункт гледжаньня. Гэта значыць, што мы імкнемся да непрадузятасьці кожнага артыкула. У некаторых выпадках гэта вымагае прывядзеньня некалькіх пунктаў погляду з адпаведным кантэкстам, каб паказаць шматграннасьць прадмету. Пры гэтым ня варта адзначаць які-небудзь з варыянтаў як «лепшы пункт гледжаньня» або «непахісную ісьціну». Гэта прадугледжвае прывядзеньне аўтарытэтных крыніцаў і правяральных цытатаў там, дзе толькі гэта мажліва, асабліва ў спрэчных артыкулах. Калі спрэчка закранае тэму нэўтральнасьці артыкула, напішыце падрабязьней пра вашыя заўвагі на старонцы абмеркаваньня артыкула і паспрабуйце вырашыць канфлікт. | |
Вікіпэдыя мае вольны зьмест, які кожны ўдзельнік можа рэдагаваць і распаўсюджваць. Паважайце аўтарскае права. У сувязі з вольным ліцэнзаваньнем усяго зьместу Вікіпэдыі, ніводны ўдзельнік ня мае выключных правоў на той ці іншы артыкул. Адпаведна, усе ўнесеныя вамі праўкі, у сваю чаргу, могуць быць бязьлітасна адрэдагаваныя, перапрацаваныя суполкай і распаўсюджаныя ў любым выглядзе. | |
Вікіпэдыйцам варта мець паміж сабой ветлівыя і ўзаемапаважлівыя адносіны. Паважайце і будзьце ветлівымі з вашымі калегамі вікіпэдыйцаў, нават калі вы ня згодныя зь імі. Прытрымлівайцеся этыкету Вікіпэдыі і пазьбягайце асабістых выпадаў, абразаў, пагрозаў і агрэсіі. Шукайце кансэнсус, пазьбягайце войнаў рэдагаваньняў, і памятайце, што існуе 86 473 артыкулаў у беларускай Вікіпэдыі, над якімі яшчэ можна працаваць. Дзейнічайце сумленна, ніколі не даводзьце дыскусію да абсурду, і прадугледжвайце добрыя намеры з боку іншых. Будзьце адкрытымі і гасьціннымі. | |
Вікіпэдыя ня мае нязьменных правілаў за выняткам пяці, пададзеных на гэтай старонцы. Будзьце сьмелымі і ня бойцеся рабіць памылкі: атрымлівайце задавальненьне ад рэдагаваньня, бо ніхто не вымагае ад вас стварэньня ідэальных артыкулаў, хоць да гэтага, безумоўна, варта імкнуцца. Ня бойцеся што-небудзь сапсаваць, кожная вэрсія старонкі захоўваецца ў гісторыі і можа быць хутка адноўленая, таму вы ніяк ня зможаце выпадкова нашкодзіць Вікіпэдыі або незваротна выдаліць тэкст. |