Розьніца паміж вэрсіямі «Напад на Стоўпцы 1924 году»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
→‎Напад: артаграфія
д (артаграфія)
д (→‎Напад: артаграфія)
Першым даў бой нападнікам пастарункавы Леон Пікера, які служыў пры касе ў будынку староства. Потым да яго далучыліся: дзяжурны староства, дворнік, паліцыянт ды намесьнік старосты. Дывэрсанты адступілі і рушылі ў кірунку будынка пошты.
 
Адначасова іншыя групы напалі на сядзібу паліцыі (камэндатуру) на вуліцы Шпітальнай і пастарунак пры чыгуначнай станцыі. Сьпераду будынак камэндатуры пасьпяхова абараніў камісар Хлюдзіньскі, аднак з тылу будынку, у стайні тры паліцыянты даглядалі коняў. Два зь іх схаваліся ад нападнікаў, але трэці (Казімеж Квасьнеўскі) быў затрыманы і забіты. У гэты ж час у пастарунку бандыты забілі двух паліцыянтаў (Станіслаў Вайдэра, Люцыян Ростэк) і ранілі двух іншых (адзін, Рышард Матыяшкевіч, памёр у шпіталі). Дывэрсанты зьнішчылі тэлефоннаю станцыю, будынак кіраваньня чыгуначным рухам і будынак пошты, адкуль забралі шмат грошай ды каштоўныя паперы. У бойцы каля гэтых будынкаў загінулі тры паліцыянты (Ігнацы Корзюк, Павел Лісевіч, Бэрнард Фосс). Бандыты авалодалі таксама пунктам часовага арышту і вызвалілі адтуль 18 затрыманых (потампотым усе яны добраахвотна вярнуліся). Бандыты абрабавалі некалькі магазынаў і памяшканьняў, а на лесапільні [[Кітаевічы]] забілі кіраўніка Гольдбаўма й забралі 7 коняў.
 
Вайсковы перасьлед нападнікаў пачаўся неадкладна. Адразу затрымалі фурманкі з трафэямі і 3 бандытаў, а падчас аблавы дзясяткі іншых.

Навігацыйнае мэню