Ёган Готфрыд Гэрдэр: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: et:Johann Gottfried von Herder |
д робат дадаў: ko:요한 고트프리트 헤르더 |
||
Радок 48: | Радок 48: | ||
[[it:Johann Gottfried Herder]] |
[[it:Johann Gottfried Herder]] |
||
[[ja:ヨハン・ゴットフリート・ヘルダー]] |
[[ja:ヨハン・ゴットフリート・ヘルダー]] |
||
[[ko:요한 고트프리트 헤르더]] |
|||
[[la:Ioannes Gottfriedus Herder]] |
[[la:Ioannes Gottfriedus Herder]] |
||
[[li:Johann Gottfried Herder]] |
[[li:Johann Gottfried Herder]] |
Вэрсія ад 10:44, 2 траўня 2009
Гердэр, Ёган Го́тфрыд (па-нямецку: Johann Gottfried von Herder) (25 жніўня 1744 – 18 сьнежня 1803) — нямецкі паэт, крытык, тэоляг, філёзаф. Ён быў эстэтыкам і гісторыкам культуры.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Марунгэне, невялікім мястэчку ва Ўсходняй Прусіі, у сям'і школьнага настаўніка. Пасьля заканчэньня школы, знаёмы расейскі вайсковы хірург пераканаў яго заняцца мэдыцынай і адвёз у Кёнігсбэрг. Але Гердэр прыняў іншае рашэньне і ў 1762 паступіў на багаслоўскі факультэт Кёнігсбэргскага ўнівэрсытэту. Там ён слухаў лекцыі магістра філязофіі Імануіла Канта.
Кант меў вялікі ўплыў на Гердэра, але іх погляды на філязофію і культуру не супадалі.
Пасьля Кёнігсбэргу Гердэр пераязжае ў Рыгу, спалучаючы дзейнасьць сьвятара з пэдагагічнай працай і літаратурнымі заняткамі. Праз пяць гадоў ён пераязжае ў Парыж, дзе знаёміцца з ідэямі Мантэск'ё, Да-лямбэра і Дыдро. У 1770-я гады ён вяртаецца ў Нямеччыну, стварае трактат «Пра паходжаньне мовы», атрымоўвае прэмію ў Бэрлінскай Акадэміі навук.
З 1784 па 1791 Гердэр выдае сваю асноўную працу па культуралёгіі — «Ідэі да філязофіі гісторыі чалавецтва».
Памёр Гердэр у 1803 у Ваймары.
Ідэі
Яго асноўная праца называецца «Ідэі да філязофіі гісторыі чалавецтва». У ёй Гердэр ставіць пытаньне: што такое культура, у чым яе сэнс і ці спрыяе яна шчасьцю чалавецтва. Як асьветнік ён лічыць галоўнай асаблівасьцю чалавека яго разумнасьць, якая адрозьнівае людзей ад жывёльнага сьвету. Розум — не прынароджаная якасьць, але ён разьвіваецца ў працэсе жыцьцядзейнасьці; разумнасьць дасягаецца. Разьвіцьцё розуму адбываецца ў грамадзтве, а сувязі чалавека зь іншымі людзьмі забясьпечвае слова, якое ён лічыў найважнейшай асновай культуры.
Увогуле, ён выдзяляе тры фундамэнты культуры: розум, грамадзтва і мову. Да гэтага дадаюцца мастацтва, рамёствы, сям'я, дзяржава, рэлігія. Гердэр разумеў культуру вельмі шырока. Ён падкрэсьлівае значэньне нацыянальных культураў і мовы як паказальніка нацыянальнай спэцыфікі культуры.
Сэнс культуры ён бачыць у тым, што яна «мусіць спрыяць разьвіцьцю рэлігіі і гуманнасьці».
Гердэр адным зь першых назваў чалавека царом прыроды. У разуменьні культуры ён надаваў вялікае значэньне духоўным фактарам, прыцягваў увагу да неабходнасьці вывучэньня нацыянальных культураў.
Вонкавыя спасылкі
Ёган Готфрыд Гэрдэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў