Геранім Друцкі-Любецкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 15: Радок 15:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пінскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пінскім раёне]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі I скліканьня]]
[[Катэгорыя:Чальцы Дзяржаўнага савету Расейскай імпэрыі]]
[[Катэгорыя:Чальцы Дзяржаўнага савету Расейскай імпэрыі]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Павонзкаўскіх могілках]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Павонзкаўскіх могілках]]

Вэрсія ад 23:07, 27 красавіка 2022

Геранім Друцкі-Любецкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 кастрычніка 1861(1861-10-05)
Памёр: 31 сьнежня 1919(1919-12-31) (58 гадоў)
Сужэнец: Марыя з Грабоўскіх[d]
Бацька: Эдвін Друцкі-Любецкі
Маці: Ядвіга з Радзівілаў[d]
Адукацыя:

Геранім Друцкі-Любецкі (5 кастрычніка 1861, Пінск, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 31 сьнежня 1919, Варшава, Польшча) — гаспадарчы і палітычны дзяяч Расейскай імпэрыі і Беларусі, пісьменьнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 кастрычніка 1861 году ў Пінску. Скончыў нямецкамоўную гімназію ў Рызе, а ў 1885 годзе — юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. З 27 сакавіка 1886 году па 27 жніўня 1887 году служыў у гвардыі грэнадэрскай брыгадзе.

У 1906 годзе быў абраны дэпутатам (ад Пінска) у I Дзяржаўную думу Расейскай імпэрыі. У 1909—1910 гадах быў чальцом Дзяржаўнага Савету Расейскай імпэрыі ад Менскай губэрні.

Падчас Першай сусьветнай вайны быў з 1914 году чальцом Польскага таварыства дапамогі ахвярам вайны. У сьнежні 1915 году быў старшынём арганізацыйнага камітэту «Польскія дні» ў Менску.

У красавіку 1917 году стаў чальцом Менскага павятовага польскага камітэта. У траўні 1917 году ў Менску прысутнічаў на пасяджэньні Беларускага нацыянальнага камітэту.

У 1919 годзе выехаў у Польшчу. У Варшаве захварэў на гішпанскі грып і памёр. Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве.