Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава: розьніца паміж вэрсіямі
д афармленьне |
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8 |
||
Радок 51: | Радок 51: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{Commons}} |
{{Commons}} |
||
* [http://maslenikov.iatp.by Сайт Магілёўскага абласнога мастацкага музэю імя Паўла Масьленікава] |
* [https://web.archive.org/web/20120501145558/http://maslenikov.iatp.by/ Сайт Магілёўскага абласнога мастацкага музэю імя Паўла Масьленікава] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія мастацкія музэі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія мастацкія музэі]] |
Вэрсія ад 12:19, 23 студзеня 2021
Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава | |
Месцазнаходжаньне | Магілёў, Беларусь |
---|---|
Адрас | Магілёў, вул. Першамайская |
Створаны | 19 лістапада 1990 г. |
maslenikov.iatp.by |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000034 |
Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава — заснаваны ў адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб музэях і музэйных фондах Рэспублікі Беларусь», адкрыты рашэньнем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў № 13 ад 19 лістапада 1990 году.
Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 1996 году Магілёўскаму абласному мастацкаму музэю было прысвоена імя Паўла Васільевіча Масьленікава.
Музэй разьмяшчаецца ў будынку, які зьяўляюцца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагодзьдзя. Будынак узьвялі ў 1903—1914 гадах з рысамі мадэрну, псэўдарускага стылю і позьняга клясыцызму[1].
Пачаткова ў ім знаходзіўся сялянска-зямельны банк. У лістападзе 1917 году, пасьля захопу царскай стаўкі ў Магілёве чырвонаармейцамі, у будынку банка выдавалася бальшавіцкая газэта «Рэвалюцыйная стаўка». У траўні 1919 ўвесь будынак быў перададзены аддзелу народнай адукацыі для адкрыцьця ў ім музэю пралетарскай культуры. З гэтага часу і на працягу 13 гадоў, да траўня 1932 году, тут знаходзіўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музэй.
З 1932 году ў будынку разьмяшчаўся Магілёўскі абкам ВКП(б), аднак спэцсховішча працягвала дзейнічаць да пачатку Вялікай айчыннай вайны.
Славутасьцю будынка быў браніраваны пакой-сэйф, у якім захоўваліся музэйныя рэліквіі. Сярод іх — Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Згодна са складзеным камісіяй акту ад 22 сьнежня 1944 году аб шкодзе, нанесенай Магілёўскаму дзяржаўнаму гістарычнаму музэю ў пэрыяд вялікай айчыннай вайны гітлераўскімі войскамі, з музэю зьнікла вялікая колькасьць каштоўнасьцяў, якія там захоўваліся. Сярод іх: калекцыя беларускіх рукапісных кніг і грамат (175 адзінак); зброя X—XIV стагодзьдзяў (280 адзінак); манэты (18 тысячаў адзінак); іконы XVII—ХIX стагодзьдзяў; булава Жыгімонта III; Мітра Георгія Каніскага (срэбра); увагі заслугоўвае плашчаніца, якая датуецца 1566 годам — праца блізкай сваячкі Івана Грознага Анастасіі Раманаўны — Ганны Фёдараўны Палецкай і шмат іншага.
Пасьля вызваленьня гораду ў 1944 годзе ў ім разьмяшчаўся абкам і гаркам КПСС, а пазьней — рэдакцыя газэты «Магілёўская праўда».
З 19 лістапада 1990 году ўтвораны Магілёўскі абласны мастацкі музэй.
Выява музэю зьмяшчаецца на беларускай банкноце вартасьцю ў 200 000 рублёў.[2]
Крыніцы
- ^ Ганна Кот (12 сакавіка 2012) Нацбанк Беларусі правёў прэзэнтацыю банкнота наміналам Br200 тыс Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 13 сакавіка 2012 г.
- ^ «Пагоня» вяртаецца на грошы
Вонкавыя спасылкі
Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў