Кампакт-дыск: розьніца паміж вэрсіямі
Скасаваньне праўкі 1960564 удзельніка 93.125.87.245 (гутаркі) Метка: Адмена |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) д →top: артаграфія |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
Стандартны кампакт-дыск мае [[дыямэтар]] 120 мм і можа ўтрымліваць да 80 хвілін нясьціснутага аўдыё, або 700 мэгабайтаў (700 × 2<sup>20</sup> байтаў) лічбавых зьвестак. Дыямэтар [[Mini CD]] вагаецца ад 60 да 80 мілімэтраў — яны часам выкарыстоўваюцца для выпуску [[сынгл]]аў на CD і могуць несьці ў сабе да 24 хвілінаў гуку. Вэндары апаратнага забесьпячэньня выкарыстоўваюць Mini CD для пастаўкі [[драйвэр]]аў. |
Стандартны кампакт-дыск мае [[дыямэтар]] 120 мм і можа ўтрымліваць да 80 хвілін нясьціснутага аўдыё, або 700 мэгабайтаў (700 × 2<sup>20</sup> байтаў) лічбавых зьвестак. Дыямэтар [[Mini CD]] вагаецца ад 60 да 80 мілімэтраў — яны часам выкарыстоўваюцца для выпуску [[сынгл]]аў на CD і могуць несьці ў сабе да 24 хвілінаў гуку. Вэндары апаратнага забесьпячэньня выкарыстоўваюць Mini CD для пастаўкі [[драйвэр]]аў. |
||
CD-ROM і CD-R застаюцца запатрабаванай тэхналёгіяй |
CD-ROM і CD-R застаюцца запатрабаванай тэхналёгіяй у кампутарнай індустрыі. CD ў розных фарматах у 2004 годзе было прададзена да 30 мільярдаў. У 2007 годзе было прададзена 200 мільярдаў кампакт-дыскаў.<ref>{{спасылка|url=http://news.bbc.co.uk/2/hi/technology/6950845.stm|мова=en|загаловак=Compact Disc Hits 25th birthday|выдавецтва=[[BBC News]]}}</ref> Цяпер кампакт-дыскі актыўна выцясьняюцца іншымі формамі лічбавай дыстрыбуцыі і сховішчаў, такімі як загрузка з Інтэрнэту ці [[USB-флэш-сховішча|флэш-дыскаў]], з-за чаго дзель аўдыё-дыскаў на рынку зьнізілася на 50% у параўнаньні зь пікам 2000 году.<ref>Plambeck, Joseph (2010-05-30). [http://www.nytimes.com/2010/05/31/business/media/31bestbuy.html "As CD Sales Wane, Music Retailers Diversify"]. ''The New York Times''. {{ref-en}}</ref> |
||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 01:54, 24 сьнежня 2019
Compact Disc | |
Працоўная паверхня кампакт-дыска, на якой разьмешчаная сьпіральная сьцежка. Віткі сьцежкі палягаюць адзін ад аднаго настолькі блізка, што сьвятло дыфрагуе ўвесь бачны спэктар. | |
Тып носьбіта | Аптычны дыск |
---|---|
Аб’ём | звычайна да 700 МБ (80 хвілін аўдыё) |
Спосаб чытаньня | паўправадніковы лазэр, λ=780 нм 1200 кБ/с (1×) |
Спосаб запісу | 1200 кБ/с (1×) |
Распрацоўнікі | Philips, Sony |
Выкарыстаньне | захоўваньне аўдыё і зьвестак |
Кампакт-дыск (анг. Compact Disc, CD) — аптычны дыск, які служыць для захаваньня лічбавых зьвестак. Ад пачатку кампакт-дыск распрацоўваўся для захаваньня аўдыё-запісаў, але пазьней фармат быў адаптаваны для стварэньня носьбіту зьвестак (CD-ROM), носьбіту аўдыё і зьвестак з магчымасьцю запісу (CD-R) і перазапісу (CD-RW). Фармат быў таксама адаптаваны для відэазапісаў (VCD і SVCD), фатаздымкаў (PhotoCD) і гэтак далей. У свабодным продажы аўдыё-дыскі і плэеры для іх праслухоўваньня зьявіліся ў кастрычніку 1982 году.
Стандартны кампакт-дыск мае дыямэтар 120 мм і можа ўтрымліваць да 80 хвілін нясьціснутага аўдыё, або 700 мэгабайтаў (700 × 220 байтаў) лічбавых зьвестак. Дыямэтар Mini CD вагаецца ад 60 да 80 мілімэтраў — яны часам выкарыстоўваюцца для выпуску сынглаў на CD і могуць несьці ў сабе да 24 хвілінаў гуку. Вэндары апаратнага забесьпячэньня выкарыстоўваюць Mini CD для пастаўкі драйвэраў.
CD-ROM і CD-R застаюцца запатрабаванай тэхналёгіяй у кампутарнай індустрыі. CD ў розных фарматах у 2004 годзе было прададзена да 30 мільярдаў. У 2007 годзе было прададзена 200 мільярдаў кампакт-дыскаў.[1] Цяпер кампакт-дыскі актыўна выцясьняюцца іншымі формамі лічбавай дыстрыбуцыі і сховішчаў, такімі як загрузка з Інтэрнэту ці флэш-дыскаў, з-за чаго дзель аўдыё-дыскаў на рынку зьнізілася на 50% у параўнаньні зь пікам 2000 году.[2]
Крыніцы
- ^ Compact Disc Hits 25th birthday (анг.). BBC News.
- ^ Plambeck, Joseph (2010-05-30). "As CD Sales Wane, Music Retailers Diversify". The New York Times. (анг.)
Вонкавыя спасылкі
Кампакт-дыск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў