Бачнае выпраменьваньне
Бачнае выпраменьваньне або сьвятло[1] — электрамагнітныя хвалі, якія ўспрымае вока чалавека, і якія займаюць ўчастак электрамагнітнага спэктру з даўжынёй хвалі прыблізна ад 380 (фіялетавы) да 750 нм (чырвоны) (індывідуальныя межы ўспрыманьня крыху вагаюцца для кожнага чалавека). Такія хвалі займаюць частотны дыяпазон ад 400 да 790 ТГц.
Найбольшую адчувальнасьць да сьвятла чалавечае вока мае ў вобласьці 555 нм (540 ТГц), у зялёнай частцы спэктру. У спэктры ўтрымліваюцца ня ўсе колеры, якія адрозьнівае чалавечы мозг. Такіх адценьняў, як ружовы або маджэнт, няма ў спэктры бачнага выпраменьваньня, яны ўтвараюцца ад зьмешваньня іншых колераў.
Бачнае выпраменьваньне таксама трапляе ў «аптычнае акно» — вобласьць спэктра электрамагнітнага выпраменьваньня, што практычна не паглынаецца зямной атмасфэрай. Што тычыцца расьсейваньня, блакітнае сьвятло расьсейваецца на неаднароднасьцях атмасфэры мацней, чым сьвятло з большымі даўжынямі хваляў (у чырвоны бок спэктру), і таму дзённае неба выглядае блакітным.
Спэктар бачнага выпраменьваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колер | Дыяпазон даўжынь хваляў, нм | Дыяпазон частасьцяў, ТГц | Дыяпазон энэргіі фатонаў, эВ |
---|---|---|---|
Фіялетавы | 380—440 | 790—680 | 2,82—3,26 |
Сіні | 440—485 | 680—620 | 2,56—2,82 |
Блакітны | 485—500 | 620—600 | 2,48—2,56 |
Зялёны | 500—565 | 600—530 | 2,19—2,48 |
Жоўты | 565—590 | 530—510 | 2,10—2,19 |
Аранжавы | 590—625 | 510—480 | 1,98—2,10 |
Чырвоны | 625—750 | 480—405 | 1,68—1,98 |
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бачнае сьвятло або проста сьвятло ў вузкім сэнсе слова.
Бачнае выпраменьваньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў