Рычы (возера): розьніца паміж вэрсіямі
стыль |
д шаблён, дапаўненьне |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Возера |
|||
|Назва = Рычы |
|||
|Назва ў родным склоне = Рычоў |
|||
|Арыгінальная назва = |
|||
|Краіна = Беларусь |
|||
|Краіна2 = Латвія |
|||
|Краіны = Беларусі |
|||
|Панарама = Ryčy voziera.jpeg |
|||
|Месцазнаходжаньне = |
|||
|Плошча = 12,83 км² |
|||
|Плошча вадазбору = 123 км² |
|||
|Максымальная глыбіня = 51,9 м |
|||
|Даўжыня берагавой лініі = 33,4 км |
|||
|Аб'ём вады = 131 млн м³ |
|||
|Шырата_паўшар'е = паўночнае |
|||
|Шырата_градусаў = 55 |
|||
|Шырата_хвілінаў = 42 |
|||
|Даўгата_паўшар'е = усходняе |
|||
|Даўгата_градусаў = 26 |
|||
|Даўгата_хвілінаў = 42 |
|||
}} |
|||
[[Выява:Ryčy voziera.jpeg|міні|250пкс|Возера Рычы. Від з паўночнага захаду.]] |
[[Выява:Ryčy voziera.jpeg|міні|250пкс|Возера Рычы. Від з паўночнага захаду.]] |
||
'''Ры́чы''' (таксама: ''Рыча'', ''Рычу'', {{мова-lv|Riču ці Riča ezers}}, {{мова-ru|Ричи}}) – праточнае [[возера]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Беларусь|Беларусі]] й [[Даўгаўпілскі раён|Даўгаўпілскім раёне]] [[Латвія|Латвіі]]. Знаходзіцца ў басэйне ракі [[Дрысьвяты]]. |
'''Ры́чы''' (таксама: ''Рыча'', ''Рычу'', {{мова-lv|Riču ці Riča ezers}}, {{мова-ru|Ричи}}) – праточнае [[возера]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Беларусь|Беларусі]] й [[Даўгаўпілскі раён|Даўгаўпілскім раёне]] [[Латвія|Латвіі]]. Знаходзіцца ў басэйне ракі [[Дрысьвяты]]. |
Вэрсія ад 03:37, 8 траўня 2008
Возера
Рычы
Рычы | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ры́чы (таксама: Рыча, Рычу, па-латыску: Riču ці Riča ezers, па-расейску: Ричи) – праточнае возера ў Браслаўскім раёне Беларусі й Даўгаўпілскім раёне Латвіі. Знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысьвяты.
Плошча возера - 12,83 км²; сярэдняя глыбіня – 9,7 м.; найбольшая глыбіня - 51,9 м.[1]; даўжыня - 6,27 км.; найбольшая шырыня - 3,73 км.; даўжыня берагавой лініі - 33,4 км.; аб′ём вады - 131 млн. м³; плошча вадазбору - 123 км². Возера Рычы - другое па глыбіні ў Беларусі пасьля Доўгага возера ў Глыбоцкім раёне й чацьвертае па глыбіні ў Латвіі.
Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м., а на ўсходзе – ад 30 да 40 м., парослыя хмызьняком і лесам. Берагі возера ў асноўным высокія, пясчаныя. Глыбакаводныя ўпадзіны чаргуюцца зь мелямі. У залівах дно адносна плоскае, глыбіня роўная 10—15 м. На возеры маюцца 5 выспаў агульнай плошчай 5,7 га. Мелкаводзьдзе пясчанае й пясчана-галечнае, на ўсходзе пад валунамі. Астатняя частка ложа сапрапелістая, месцамі ілістая. Шырыня калябярэжнай паласы расьліннасьці – ад 5 да 50 м. Да глыбіні 9 м растуць імхі. Рычы напаўняецца вадой з ручаёў, а з самога возера выцякае рака Рычанка. У іхтыяфаўне сустракаецца болей за 20 відаў рыбы. Таксама ў возеры жывуць рэлікты ледавіковага пэрыяду (лімнакалянус, понтапарэя, бакаплаў Паласа), занесеныя ў беларускае выданьне Чырвонай кнігі.
3 1979 возера й навакольная тэрыторыя абвешчаны гідралягічным заказнікам, які дасюль функцыянуе ў абодвух прылеглых краінах.