Гаўя (рака ў Латвіі): розьніца паміж вэрсіямі
untagged isolated. |
д Bot: Migrating 31 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q207928 (translate me) |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
[[Катэгорыя:Рэкі Латвіі]] |
[[Катэгорыя:Рэкі Латвіі]] |
||
[[Катэгорыя:Рэкі Эстоніі]] |
[[Катэгорыя:Рэкі Эстоніі]] |
||
[[af:Gauja]] |
|||
[[be:Рака Гаўя]] |
|||
[[bg:Гауя]] |
|||
[[ca:Gauja]] |
|||
[[cs:Gauja]] |
|||
[[da:Gauja]] |
|||
[[de:Gauja]] |
|||
[[et:Koiva jõgi]] |
|||
[[en:Gauja]] |
|||
[[es:Río Gauja]] |
|||
[[fr:Gauja]] |
|||
[[hy:Գաույա]] |
|||
[[it:Gauja]] |
|||
[[he:גאויה]] |
|||
[[lv:Gauja]] |
|||
[[lt:Gauja]] |
|||
[[hu:Gauja]] |
|||
[[nl:Gauja]] |
|||
[[ja:ガウヤ川]] |
|||
[[no:Gauja]] |
|||
[[nn:Gauja]] |
|||
[[pl:Gauja]] |
|||
[[pt:Rio Gauja]] |
|||
[[ro:Gauja]] |
|||
[[ru:Гауя]] |
|||
[[sk:Gauja]] |
|||
[[fi:Gauja]] |
|||
[[sv:Gauja]] |
|||
[[uk:Гауя (річка)]] |
|||
[[fiu-vro:Koiva jõgi]] |
|||
[[zh:高亞河]] |
Вэрсія ад 20:50, 8 сакавіка 2013
Га́ўя (па-латыску: Gauja, па-эстонску: Koiva jõgi) — другая па працягласьці рака Латвіі (пасьля Даўґавы). Даўжыня — 452 км [1], плошча басэйну — 8900 км², сярэдні расход вады — 78 м³/с, перапад вышыняў — 234 м (0,52 м/км), сярэдняя хуткасьць плыні — 0,2-0,4 м/с.
Сьцякае Ґаўя з Відзэмскага ўзвышша ў Цэсіскім раёне, а ўпадае ў Балтыйскае мора блізу Царнікава. Першапачатковы напрамак плыні — на ўсход, затым на поўнач і захад. Частка ракі ўтварае натуральную мяжу даўжынёй 24 км паміж Латвіяй і Эстоніяй. Самыя значныя прытокі ракі: зьлева — Амата (67 км.), справа — Мустыгі (Mustjõgi; 84 км.) [2]. Сілкаваньне ракі зьмяшанае. Асноўныя крыніцы: талы сьнег (35 — 40%), ападкі й падземныя воды.
30% басэйну ракі пакрыта лесам, 5% прыпадае на балоты. У басэйне Ґаўі знаходзіцца каля 860 азёр агульнай плошчай 55 км². У Ґаўі ловяцца акуні, язі, шчупакі, ляшчы, плоткі, галавачы, рыбцы, мянтузы.
Дно ракі пясчанае, плыткае (максымальная глыбіня падчас паводкі — 5 м.), але тут сустракаецца шмат віроў, якія пераносяць вялікія масы пяску й праз тое досыць часта мяняюць рэльеф дна. Хаця сама Ґаўя зусім не глыбокая, паміж Валміерай і Мур’яні яна цячэ па старадаўнім яры, што быў утвораны яшчэ ў дэвонскі пэрыяд. Вышыня адкладаў пясчаніку на дадзеным этапе сягае 85 м. Гэтыя мясьціны зьяўляюцца сапраўднай прынадай для турыстаў. У верхнім цячэньні рака мае шмат парогаў, якія зьявіліся праз выхад на паверхню даламіту.
На берагох Ґаўі разьмешчаныя вельмі значныя для Латвіі ў гістарычным пляне гарады Цэсіс і Сыґулда, частка ракі таксама працякае праз аднайменны нацыянальны парк, слаўны сваімі прыроднымі і культурнымі багацьцямі. Так, побач з ракой на тэрыторыі парку месьціцца знакаміты Турайдзкі замак, пабудова якога была распачатая яшчэ ў 13 стагодзьдзі.
Зацемы
- ^ Часам дліна ракі падаецца як роўная 460 км. Усё залежыць ад таго, якая рачулка прымаецца за пачатак Ґаўі.
- ^ Тут зноў розначытаньні. Так, у латыскай вэрсіі артыкулу самым доўгім прытокам названая Тырза (80 км.). Пазначаная тут даўжыня Мустыгі ўзятая з артыкулу ў Эстонскай Вікіпэдыі
Вонкавыя спасылкі
Гаўя (рака ў Латвіі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў