Антанас Жмуйдзінавічус: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
д r2.7.2+) (робат дадаў: be:Антанас Жмуйдзінавічус; касмэтычныя зьмены |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Жмуйдзінавічус, Антанас}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Жмуйдзінавічус, Антанас}} |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Коўне]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў Коўне]] |
||
[[Катэгорыя:Летувіскія мастакі і мастачкі]] |
[[Катэгорыя:Летувіскія мастакі і мастачкі]] |
||
Радок 42: | Радок 43: | ||
[[af:Antanas Žmuidzinavičius]] |
[[af:Antanas Žmuidzinavičius]] |
||
[[be:Антанас Жмуйдзінавічус]] |
|||
[[en:Antanas Žmuidzinavičius]] |
[[en:Antanas Žmuidzinavičius]] |
||
[[es:Antanas Žmuidzinavičius]] |
[[es:Antanas Žmuidzinavičius]] |
Вэрсія ад 08:54, 27 сьнежня 2012
Антанас Жмуйдзинавичюс | |
Імя пры нараджэньні | Antanas Žmuidzinavičius |
---|---|
Дата нараджэньня | 31 кастрычніка 1876 |
Месца нараджэньня | в. Сейрыяй (цяпер Лазьдзейскі раён) |
Дата сьмерці | 9 жніўня 1966 |
Месца сьмерці | Коўна, Летувіская ССР, СССР |
Месца пахаваньня | |
Занятак | маляр |
Жанры | партрэт |
Узнагароды | |
Анта́нас Жмуйдзіна́вічус (па-летувіску: Antanas Žmuidzinavičius; 31 кастрычніка [ст. ст. 19 кастрычніка] 1876, в. Сейрыяй, Лазьдзейскі раён, Летува — 9 жніўня 1996, Коўна) — летувіскі мастак, жывапісец; народны мастак СССР, чалец-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1958).
Біяграфія
Навучаўся ў настаўніцкай сэмінарыі (1890—1894), скончыўшы якую працаваў настаўнікам у школах Польшчы. Жывапісу навучаўся ў камэрцыйных школах у Варшаве (1898—1901) і ў Парыжы (1905—1906). З 1902 году ўдзельнічаў у выставах. З 1906 году жыў у Вільні, у 1907 годзе стаўся, разам з Мікалоюсам Чурлёнісам, Пятрасам Калпокасам, Пятрасам Рымшам і Каетонасам Склерусам, адным з арганізатараў першай выставы летувіскага мастацтва і адным з заснавальнікаў Летувіскай мастацкай суполкі. Быў яе старшынём.
У 1908—1912 гадох і пазьней у краінах Заходняй Эўропы і ЗША маляваў карціны, ладзіў свае выставы, чытаў лекцыі пра летувіскае мастацтва.
У 1919 абжыўся ў Коўне. Выкладаў у Мастацкай школе (1926—1940), пасьля вайны — у Інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (1944—1951; прафэсар ад 1947), Палітэхнічным інстытуце (1953—1957). Адначасова ў 1951—1953 гадох выкладаў у Мастацкім інстытуце Летувіскай ССР (цяпер Віленская мастацкая акадэмія) у Вільні. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга і мэдалямі. Напісаў кнігу ўспамінаў «Палітра і жыцьцё» („Paletė ir gyvenimas“, 1961).
Творчасьць
Маляваў пераважна пэйзажы, прайманыя лірызмам з доляй алегарычнасьці і ідэалізацыяй прыроды «Нёман перад навальніцай» (1912), «Выхаванцы Нёмана» (1927), «Дзьве хвоі» (1930), «Лес — дзяржаве» (1948) (усе ў Ковенскім мастацкім музэі імя М. Чурлёніса); цыкаль карцін «Тут будзе Ковенскае мора» (1953—1965). Маляваў таксама партрэты (напрыклад, Тадаса Даўгірдаса), фігурныя кампазыцыі, аздабляў кнігі, ствараў плякаты.
Уваходзіў разам зь Ёнасам Басанавічусам і Тадасам Даўгірдасам у камісію, якая выпрацавала праект летувіскага сьцяга, які быў зацьверджаны Саветам Летувы 19 красавіка 1918 году. Найбольш істотныя рысы праекта закладзеныя ў аснове цяперашняга Дзяржаўнага сьцяга Летувы. Удзельнічаў таксама ў распрацоўцы Дзяржаўнага герба Летувы.
Агульная колькасьць яго працаў сягае 2000.
Вонкавыя спасылкі
Антанас Жмуйдзінавічус — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў