Шыізм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: sco:Shia Islam
Радок 71: Радок 71:
[[ro:Shi'a]]
[[ro:Shi'a]]
[[ru:Шииты]]
[[ru:Шииты]]
[[sco:Shia Islam]]
[[sq:Shia Islam]]
[[sq:Shia Islam]]
[[scn:Sciismu]]
[[scn:Sciismu]]

Вэрсія ад 12:55, 21 сьнежня 2011

Шыізм (ад араб. شيعة‎; [шӣ‘а] — «прыхільнікі, партыя, фракцыя») — другі па ліку прыхільнікаў кірунак ісламу.

Апісаньне кірунку

Як і ўсе мусульмане, шыіты вераць у пасланьніцкую місію прарока Мухамада. Адрознай рысай шыітаў зьяўляецца перакананьне ў тым, што кіраўніцтва мусульманскай суполкай мусіць належыць Імамам — назначаным Богам, абраным асобам зь ліку нашчадкаў прароку, да якіх адносяць Алі ібн Абу Таліба і яго нашчадкаў ад дачкі Мухамады Фацімы, а ня выбарным асобам — халіфам. Шыіты крытычна ставяцца да халіфата першых трох халіфаў Абу Бакра, Умара і Ўсмана. Паколькі Абу Бакр быў выбраны невялікай колькасьцю паплечнікаў, Умар быў назначаны Абу Бакром, а Ўсман быў выбраны з шуры (савету) зь сямі прэтэндэнтаў, якіх назначыў Умар з такімі ўмовамі, што выбраньне кагосьці, акрамя Ўсмана, было немагчымым. Па меркаваньні шыітаў, выбраньне Кіраўніка — Імама мусульманскай суполкі, падобна выбраньню прарокаў, зьяўляецца прэрагатывай Бога.

У цяперашні час пасьлядоўнікі розных шыіцкіх суполкак існуюць практычна ва ўсіх мусульманскіх, эўрапейскіх і амэрыканскіх краінах. Шыіцкага веравучэньне прытрымліваецца пераважная большасьць насельніцтва Ірану і Азэрбайджану, каля траціны насельніцтва Іраку, значная частка насельніцтва Лібану, Емэну, Бахрэйну, у Аўганістане — фарсіваны на захадзе краіны і хазарэйцы. Да ісмаіліцкай галіны шыізму належыць большасьць жыхароў Горна-Бадахшанскай вобласьці Таджыкістану — памірскія народы.

Колькасьць шыітаў у Расеі нязначная. Да гэтага кірунку іслама належыць большая частка азэрбайджанцаў (у самім Азэрбайджане шыіты складаюць па розных падліках да 70% насельніцтва).

Вонкавыя спасылкі

Шыізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў